Эма Янсан
Эма Джэніфер Янсан (швед. Emma Jennifer Jansson; нар. 9 мая 1996 г.) — шведская футбалістка, нападаючая жаночага футбольнага клуба «Хаммарбю».
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзілася |
9 мая 1996[1] (28 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства | ||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эма Янсан пачала граць у футбол у васьмігадовым узросце разам са сваім братам. З’яўляецца выхаванкай клуба «Салентуна» з аднайменнай камуны Швецыі. Летам 2012 года дзяўчына перайшла ў «Хамарбю» і 1 жніўня дэбютавала ў новай камандзе, у канцы першага тайма паядынку супраць «Васалундса» выйшла на замену і забіла свой першы гол за «бела-зялёных».
У лістападзе 2015 гады пасля вылету «Хамарбю» з вышэйшага дывізіёна чэмпіянату Швецыі Янсан перайшла ў «Эскільстуна Юнайтэд». У складзе новага клуба яна дэбютавала 17 красавіка 2016 года, правёўшы ўсе 90 хвілін паядынку супраць «Юргардэна». Гуляючы за «Эскільстуна», футбалістка прыняла ўдзел у 4 матчах Лігі чэмпіёнаў УЕФА сезона 2016/2017, аднак пасля паразы ў 1/8 фіналу турніру ад нямецкага «Вольфсбурга» пакінула каманду.
У лістападзе 2016 года Янсан перайшла ў «Эрэбру». Перад стартам сезона 2018 года футбалістка вярнулася ў «Хамарбю», падпісаўшы з клубам двухгадовы кантракт.
Янсан дэбютавала за юніёрскую зборную Швецыі (да 19 гадоў) на чэмпіянаце Еўропы 2015 года, які стаў пераможным для скандынавак.
Зноскі
- ↑ Emma Jansson // Soccerdonna — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.