Эмблема Алжыра
Эмбле́ма Алжы́ра — пячатка, якую выкарыстоўвае урад, яна эквівалентная гербам у іншых дзяржавах. Сучасная выява эмблемы была прынята пасля 1976 і адрозніваецца ад папярэдняй выявы паўмесяцам, які прысутнічае і на сцягу Алжыра і з'яўляецца сімвалам ісламу. Надпіс, які атачае эмблему на арабскай, азначае: "Народная дэмакратычная рэспубліка Алжыр", араб. الجمهورية الجزائرية الديمقراطية الشعبية.
Пад узыходзячым сонцам намаляваная рука Фацімы (дачкі прарока Мухамеда). Рука Фацімы з'яўляецца традыцыйным сімвалам рэгіёну. Узыходзячае сонца сімвалізуе новую эру. Астатнія сімвалы адносяцца да сельскай гаспадаркі і прамысловасці, адлюстроўваючы заводы вакол гор і будынкі, якія сімвалізуюць сельскую гаспадарку. Гара прадстаўляе горы Атлас.