Эмблема Брунея — адзін з афіцыйных сімвалаў дзяржавы Бруней, зацверджаная ў 1921 годзе. Эмблема складаецца з пяці галоўных элементаў: сцяжка, каралеўскага парасоніка, крыла, рук і паўмесяца.

Эмблема Брунея
Дэталі

На паўмесяцы напісаны на арабскай мове нацыянальны дэвіз: «Заўсёды на службе пад кіраўніцтвам Бога». Ніжэй гэтага (на стужцы) — з назва нацыі на арабскай мове, гучыць як «Бруней-Дарусалам» або «Бруней — зямля міру».

Крылы сімвалізуюць абарону правасуддзя і міру. Ніжэй іх — паўмесяц, які з’яўляецца сімвалам Ісламу — нацыянальнай рэлігіі Брунея. Рукі сімвалізуюць абавязак урада абараніць людзей.

Выкарыстанне правіць

  • Эмблема прадублявана на сцягу Брунея.
  • Эмблема Брунея намалявана на лагатыпе радыё і тэлебачання Брунея, побач зялёныя літары: RTB[1].

Зноскі