Эміне Семіе Анасья

Эміне Семіе Анасія (турэцк.: Emine Semiye Önasya, нар. 28 сакавіка 1866, Канстанцінопаль, Асманская імперыя — 1944, Стамбул, Турцыя) — турэцкая пісьменніца і адна з першых феміністак.

Эміне Семіе Анасья
турэцк.: Emine Semiye Önasya
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Emine Vahide
Дата нараджэння 28 сакавіка 1866(1866-03-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 1944[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Ахмед Джэўдэт-паша[d]
Муж Reşit Ronabar[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, настаўніца, актывіст за права жанчын

Біяграфія правіць

Нарадзілася 28 сакавіка 1866 года ў Канстанцінопалі[2]. Была другой дачкой Ахмеда Джэўдэт-пашы і сястрой пісьменніцы Аліе Фатмы[3][4]. Маці Эмінэ Семіе была Адвія Рабіа-ханім. Эміне Семіе на працягу сямі гадоў вывучала псіхалогію і сацыялогію ў Францыі і Швейцарыі[2][4]. Яна была адной з першых жанчын-мусульманак Асманскай імперыі, якія атрымалі адукацыю ў Еўропе[4].

З 1882 года Эміне Семіе выкладала турэцкую мову і літаратуру ў Стамбуле і іншых гарадах[4]. Працавала інспектарам у школе для дзяўчынак і малодшай медсястрой у шпіталі Шышлі Эфтал[2]. Пісала артыкулы пра адукацыю і палітыку, якія былі апублікаваныя ў газетах «Mütalaa» і «Hanımlara Mahsus Gazete»[2]. Таксама напісала ў 1893 годзе падручнік па матэматыцы «Hulasa-i Ilm-i Hesap»[5]. Найбольш вядомыя творы Эмінэ Семіе — гэта апавяданні «Sefalet» (Беднасць)[6] і «Gayya Kuyusu» (Пякельная яма)[2].

Разам са сваёй сястрой Аліе Фатмой Эмінэ лічыцца адной з найбольш значных дзяячак у руху за правы жанчын у Асманскай імперыі[7][8]. Яна прымала ўдзел у стварэнні некалькіх дабрачынных арганізацый, мэтай якіх была дапамога жанчынам[3]. Таксама Эміне змагалася за пашырэнне правоў жанчын. Яна ўваходзіла ў партыю «Яднанне і прагрэс», а таксама ў Асманскую дэмакратычную партыю[2]. У 1920 Эміне Семіе ўвайшла ў склад праўлення Асацыяцыі турэцкай прэсы.

Прыватнасць правіць

Доўгі час жыла ў Парыжы. Двойчы была замужам[4]. Яе першага мужа звалі Мустафа-бей, другога Рэшыт-паша. Абодва шлюбу скончыліся разводам[4]. У Эміне быў сын Джэўдэт Лагаш[4]. Эміне Семіе памерла ў 1944 годзе ў Стамбуле[4].

Зноскі

  1. Semiye Emine // WomenWriters Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в г д е Emine Semiye. Ministry of Culture (Turkey). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 28 жніўня 2012.
  3. а б Emine Semiye (тур.). Kitap Yurdu (Book Land). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2012. Праверана 28 жніўня 2012.
  4. а б в г д е ё ж {{{загаловак}}}(нявызн.). — 2011. — Т. 57. — P. 115—134. Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2020.
  5. {{{загаловак}}}. — 2007.
  6. Sefalet - Emine Semiye(недаступная спасылка). Alternative Books. Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2013. Праверана 28 жніўня 2012.
  7. Kurnaz, Şefika. Fatma Aliye’nin Emine Semiye’ye Bir Mektubu (A letter of Fatma Aliye to Emine Semiye)(недаступная спасылка). ASOS Index. Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2017. Праверана 28 жніўня 2012.
  8. Elif Bilgin. An analysis of Turkish modernity through discourses of masculinities (PhD Thesis). Middle East Technical University (1 кастрычніка 2004). Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2016. Праверана 23 лістапада 2013.