Эстонскі музей пажарнай аховы

Эстонскі музей пажарнай аховы — музей горада Таліна. Заснаваны ў 1974 годзе. У музеі экспануецца выстава па гісторыі супрацьпажарнай службы Эстоніі ў перыяд з 1862 па 1940 год.

Эстонскі музей пажарнай аховы
Заснаваны 1974
Месцазнаходжанне
tuletorjemuuseum.ee
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Эстонскі музей пажарнай аховы знаходзіцца ў цэнтры Таліна ў будынку (пабудаваны ў 1936—1939 гадах), які спраектаваў архітэктар Герберт Ёхансан (1884—1964). Гэты будынак — яркі прыклад эстонскай архітэктуры. У комплекс будынка ўваходзіць таксама 32-метровая вежа для сушкі пажарных рукавоў.

Пастаянная экспазіцыя

правіць

Унікальным прадметам выставы з’яўляецца ручная помпа 1808 года. Музей прапануе наведвальнікам прагляд гістарычных фільмаў на супрацьпажарную тэматыку. Ёсць шырокая калекцыя ўзнагарод і іншых рэгалій, макет жылога дома, у якім запальваюцца 27 розных лямпачак. Аўдыё-гід на пяці мовах. Таксама музей прапануе паглядзець форму і ахоўнае адзенне пажарных, і сімволіку супрацьпажарных арганізацый. Па жаданні можна азнаёміцца ​​з сучаснай выратавальнай тэхнікай.