Эстонскі нацыянальны музей

Эстонскі нацыянальны музей (эст.: Eesti Rahva Muuseum) — збор этнаграфічных і культурных артэфактаў. Размешчаны ў горадзе Тарту, Эстонія. Заснаваны ў 1909 годзе. Прысвечаны фальклорнай спадчыне Якаба Хурта, этнаграфіі Эстоніі і народнай творчасці. Першыя экземпляры для музея былі сабраны ў другой палове XIX стагоддзя.

Эстонскі нацыянальны музей
Выява лагатыпа
Лагатып
Заснаваны 1909
Адкрыты 1909
erm.ee
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Экспазіцыя прысвечана гісторыі, жыццю і традыцыям эстонскага і іншых фіна-вугорскіх народаў, а таксама нацыянальных меншасцей Эстоніі. Прадстаўлена поўная калекцыя традыцыйных эстонскіх нацыянальных строяў з усіх рэгіёнаў. Калекцыя разьбяных драўляных куфляў для піва ілюструе традыцыйныя сялянскія святы. Выстаўка ўключае шэраг іншых рамесных вырабаў ад дываноў ручной работы да льняных абрусаў.

Асноўны будынак музея быў разбураны падчас Тартускай аперацыі падчас Другой сусветнай вайны. У 2005 годзе Міністэрства культуры Эстоніі і Саюз эстонскіх архітэктараў аб’явілі разам з музеем конкурс на стварэнне новага будынка Эстонскага нацыянальнага музея. Перамог праект міжнароднай асацыяцыі архітэктараў з працай Поле памяці. Адкрыццё новага будынка музея адбылося ў 2016 годзе.