Этэльрэд Істрыйскі
Этэльрэд Істрыйскі (англ.: Æthelred), ён жа Этэльрэд Кенцкі (?—паміж 640 і 670) — раннехрысціянскі мучанік, святы Рымска-каталіцкай царквы. Брат мучаніка Этэльберта Істрыйскага. Памяць 17 кастрычніка (па грыгарыянскім календары)[1][2].
Этэльрэд Істрыйскі | |
---|---|
У ліку | каталіцкі святы |
Бацька | Эрменрэд, кароль Кента |
Дзеці | Освін[d] |
Біяграфія
правіцьСвяты Этэльрэд быў сынам Эрменрэда і праўнукам святога Этэльберта Кенцкага. Паміж 640 і 670 гадамі быў па-зверску забіты разам са сваім братам, Этэльбертам, канцлерам караля Эгберта Кенцкага Тунарам, у мястэчку Істры, што размешчана непадалёк ад горада Сэндвіча[1][2]. Прычына забойства — страх Эгберта, які толькі ўзыйшоў на прастол, наконт магчымых прэтэнзій братоў на карону.
Зноскі
- ↑ а б Этельред Истрийский // Древо. Православная энциклопедия
- ↑ а б Этельред Истрийский(недаступная спасылка) // Православная энциклопедия