Эхін (стар.-грэч.: ἐχῖνος — «марскі вожык») — частка капітэлі, якая размешчана пад абакай і з'яўляецца пераходам ад ствала калоны да абакі. У дарычным ордары эхін пазбаўлены дэкору і мае выпуклую форму; у іанічным ордары ён мае фігурны профіль.

Эхін капітэлі дарычнага ордара.