Эўрынома
Эўрыно́ма, (стар.-грэч.: Εὐρυνόμη) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі акіяніда, дачка Акіяна і Тэфіды[1].
Жонка Афіёна, кіравала Алімпам[2] (паводле Ферэкіда Сірскага). Дзерлася ўрукапашную з Рэяй[3], але пацярпела паражэнне і была скінута ў Тартар[4].
Маці харыт, народжаных ёю ад Зеўса[5] (ці Акіяна). Маці Асопа ад Зеўса (па версіі)[6]. Разам з Фетыдай дапамагла Гефесту[7].
Яе храм знаходзіўся ў Аркадзіі, яе драўляная статуя аблытана залатымі ланцугамі, ніжняя частка цела як у рыбы[8]. Служка багіні Гармоніі[9].
У гонар Эўрыномы названы астэроід (79) Эўрынома, адкрыты ў 1863 годзе.
Зноскі
- ↑ Гесіёд. Тэагонія 359; Гігін. Міфы. Уводзіны 6
- ↑ Апалоній Родаскі. Арганаўтыка I 500
- ↑ Схолии к Ликофрону. Александра 1191 // Примечания Н. А. Чистяковой в кн. Аполлоний Родосский. Аргонавтика. М., 2001. С.184
- ↑ Лікафрон. Аляксандра 1197
- ↑ Гесіёд. Тэагонія 907; Калімах, фр.384 Пфайфер; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 2, 2; 3, 1
- ↑ Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 12, 6
- ↑ Гамер. Іліяда XVIII 398
- ↑ Паўсаній. Апісанне Элады VIII 41, 4.6
- ↑ Нон. Дзеянні Дыяніса XLI 311
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).