Арганізацыя дапамогі і аднаўлення Аб’яднаных Нацый
Арганізацыя дапамогі і аднаўлення Аб’яднаных Нацый, (UNRRA — англ.: United Nations Relief and Rehabilitation Administration) — міжнародная арганізацыя, створаная дзяржавамі антыгітлераўскай кааліцыі (44 дзяржавы) 9 лістапада 1943 года ў Вашынгтоне дзеля дапамогі краінам, пацярпелым ў вайне.
Арганізацыя дапамогі і аднаўлення Аб’яднаных Нацый | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | грамадская арганізацыя і агенцтва па аказанні дапамогі[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 9 лістапада 1943[1] |
Ліквідацыя | |
Дата скасавання | 30 чэрвеня 1947 і 1948 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арганізацыя займалася дапамогай краінам, што пацярпелі ў Другую сусветную вайну, у аднаўленні эканомікі. Атрымлівала яе дапамогу і насельніцтва Беларусі.
Спачатку ў UNRRA ўваходзіла 44 краіны: Аўстралійскі саюз, Бельгія, Балівія, Бразілія, Вялікабрытанія, Венесуэла, Гаіці, Гватэмала, Гандурас, Грэцыя, Дамініканская рэспубліка, Егіпет, Індыя, Іран, Ірак, Ісландыя, Канада, Кітай, Калумбія, Коста-Рыка, Куба, Ліберыя, Люксембург, Мексіка, Нідэрланды, Нікарагуа, Новая Зеландыя, Нарвегія, Панама, Парагвай, Паўднёва-Афрыканская рэспубліка, Перу, Польшча, Сальвадор, СССР, ЗША, Уругвай, Філіпіны, Францыя, Чэхаславакія, Чылі, Эквадор, Эфіопія, Югаславія.
У 1945 годзе да UNRRA прынялі БССР, УССР і Данію, а ў сакавіку 1946 і Турцыю.
UNRRA спыніла працу ў Еўропе 30 чэрвеня 1947 года. У Кітаі працавала да 31 сакавіка 1949 года, а яе функцыі па апецы над уцекачамі ўзяла Міжнародная Арганізацыя для ўцекачоў (англ.: International Refugee Organization).
Зноскі
- ↑ а б ЮНРРА // Малая советская энциклопедия / под ред. Н. Л. Мещеряков — 2 — Советская энциклопедия, 1936.
Літаратура
правіць- Снапкоўскі У. Аб пагадненні паміж урадам Беларускай ССР і ЮНРРА ад 18 снежня 1945 года // Беларуская думка № 12, 2018. — С. 68−76.
- Советская историческая энциклопедия. — Москва, 1961.