Юго Дзюмініль-Капен

Юго Дзюмініль-Капен (фр.: Hugo Duminil-Copin; нар. 26 жніўня 1985, Шатнэ-Малабры, Францыя) — французскі матэматык, спецыяліст па тэорыі імавернасцей, філдсаўскі лаўрэат (2022). Доктар, прафесар Інстытута вышэйшых навуковых даследаванняў (IHES) і Жэнеўскага ўніверсітэта.

Юго Дзюмініль-Капен
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта
Дата нараджэння 26 жніўня 1985(1985-08-26) (39 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Сайт ihes.fr/~duminil/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Вучыўся ў Ліцэі Людовіка Вялікага (2003—2005) і Універсітэце Парыж-поўдзень XI (2006—2007), у апошнім атрымаў магістарскую ступень. Таксама атрымаў агрэжэ па матэматыцы ў парыжскай Вышэйшай нармальнай школе, дзе займаўся для гэтага ў 2006—2008 гады. У 2008—2012 гады працаваў над доктарскай, быў постдактарантам у Жэнеўскім універсітэце ў Станіслава Смірнова. У 2013—2014 гады — асістэнт-прафесар Жэнеўскага ўніверсітэта. З верасня 2016 года поўны прафесар IHES.

Узнагароды

правіць
  • Прэмія Vacheron Constantin (2012)
  • Прэмія Рола Дэвідсана (2012, сумесна з Венсанам Бэфарай)
  • Абервольфахская прэмія (2013)
  • Курс Пека (Калеж дэ Франс, 2015)
  • Прэмія за раннюю кар’еру (Міжнародная асацыяцыя матэматычнай фізікі, 2015)
  • Прэмія Еўрапейскага матэматычнага таварыства (2016)
  • Прэмія за прарыў у матэматыцы (2017)
  • Прэмія Эрбрана (2017)
  • Прэмія Лоэва (2017)
  • Запрошаны даклад на Міжнародным кангрэсе матэматыкаў (2018)
  • Філдсаўская прэмія (2022)

Зноскі