Юлія Сяргееўна Раскіна

Юлія Сяргееўна Раскіна (нар. 9 красавіка 1982(1982-04-09), Мінск) — беларуская гімнастыка і трэнер па мастацкай гімнастыцы. На Алімпійскіх гульнях у Сіднеі (2000) выйграла сярэбраны медаль у індывідуальным мнагабор’і. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2000).

Юлія Раскіна
Асабістая інфармацыя
Пол жанчына
Грамадзянства
Дата нараджэння 9 красавіка 1982(1982-04-09) (42 гады)
Месца нараджэння
Ліцэнзія FIG [1]
Найлепшыя вынікі на чэмпіянатах свету
Найлепшыя вынікі на Алімпіядзе

Спартыўныя вынікі

правіць
  • 1997 Чэмпіянат свету, Берлін — 5-е месца індывідуальнае мнагабор’і; 6-е месца скакалка; 2-е месца каманда.
  • 1998 Чэмпіянат свету, Севілья — 3-е месца булавы; 5-е месца абруч; 4-е месца стужка; 5-е месца скакалка.
  • 1999 Чэмпіянат свету, Осака — 2-е месца мяч; 3-е месца групавое мнагабор’і; 2-е месца індывідуальнае мнагабор’і; 2-е месца стужка; 4-е месца скакалка; 2-е месца каманда.
  • 1999 Чэмпіянат Еўропы, Будапешт — 8-е месца мяч; 2-е месца абруч, індывідуальнае мнагабор’і; 3-е месца стужка; 8-е месца скакалка.
  • 2000 Фінал Кубка свету, Глазга — 3-е месца мяч, абруч, стужка; 5-е месца скакалка.
  • 2000 Чэмпіянат Еўропы, Сарагоса 1-е месца мяч; 4-е месца абруч; 2-е месца індывідуальнае мнагабор’і; 3-е месца стужка; 5-е месца скакалка.
  • 2000 Алімпійскія Гульні Сідней 2-е месца індывідуальнае мнагабор’і.

Трэнерская кар’ера

правіць

Трэніруе гімнастак на федэральнай базе падрыхтоўкі зямлі Бадэн-Вюртэмберг (Германія). Падрыхтавала гімнастку Дар’ю Варфаламееў  (ням.), якая стала шматразовай чэмпіёнкай свету і пераможцай Алімпійскіх гульняў у Парыжы (2024). Нямецкі алімпійскі спартыўны саюз адзначыў Юлію Раскіну ў намінацыі «Найлепшы трэнер» у 2022 годзе.

Грамадзянская пазіцыя

правіць

Падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[1].

Зноскі

правіць