Юрый Васілевіч Смірноў

Юрый Васілевіч Смірноў (нар. 2 верасня 1925, в. Дзешукава, Макар’еўскі раён, Кастрамская вобласць, Расія — 25 чэрвеня 1944, в. Шалашына, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць) — Герой Савецкага Саюза (1944).

Юрый Васілевіч Смірноў
руск.: Юрий Васильевич Смирнов
The Soviet Union 1964 CPA 3003 stamp (World War II Hero Junior Sergeant of the Guard Yury Smirnov and Captivity Scene).jpg
Дата нараджэння 2 верасня 1925(1925-09-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 чэрвеня 1944(1944-06-25) (18 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць
Род войскаў пяхота
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны I ступені

БіяграфіяПравіць

На фронце з 1943 года. Вызначыўся пры вызваленні Віцебскай вобласці. 24 чэрвеня 1944 года ў складзе танкавага дэсанту прарваўся ў тыл ворага каля в. Шалашына Дубровенскага раёна. Цяжка паранены, трапіў у палон. Нягледзячы на катаванні, не выдаў ворагу ваеннай тайны і быў распяты на сцяне бліндажа.

ПамяцьПравіць

Пахаваны ў гарадскім пасёлку Арэхаўск. У в. Шалашына на месце яго гібелі устаноўлены помнік. Рашэннем Мінгарвыканкама № 349 ад 26 сакавіка 1953 года яго імем была названа вуліца ў Маскоўскім раёне Мінска.

У 1973 годзе быў узведзены Мемарыяльны комплекс «Рыленкі», дзе яму была прысвечана адна із кампазіцый.

ЛітаратураПравіць

  • Смiрноў Юрый Васiльевiч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Т. 15. — Мн., 2002. — С. 58