Юстына Кавальчык

Юстына Марыя Кавальчык-Тэкіелі (польск.: Justyna Maria Kowalczyk-Tekieli; нар. 19 студзеня 1983, Ліманова, Новасандэцкае ваяводства) — польская лыжніца, двухразовая алімпійская чэмпіёнка (2010 і 2014), чатырохразовая ўладальніца Кубка свету па лыжных гонках. Спартсмен года Польшчы (2009—2013). Удзельніца чатырох Алімпійскіх гульняў і дзевяці Чэмпіянатаў свету.

Юстына Кавальчык
польск.: Justyna Maria Kowalczyk
Род дзейнасці лыжная гоншчыца, cross-country skiing coach, спартыўны функцыянер
Дата нараджэння 19 студзеня 1983(1983-01-19)[1] (41 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Kacper Tekieli[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адна з дзвюх лыжніц у гісторыі (разам з фінкай Мар'ё Матыкайнен), якая тройчы запар выйгравала Кубак свету. Кавальчык з’яўляецца адзінай лыжніцай у гісторыі, якая выйграла чатыры Кубкі свету за пяць гадоў. Адзіная спартсменка, якая чатыры разы запар перамагала на шматдзёнцы Тур дэ Скі. Заваяваўшы ў агульнай складанасці пяць алімпійскіх медалёў, яна з’яўляецца самым выдатным (па колькасці медалёў) польскім спартсменам у гісторыі зімовых Алімпійскіх гульняў і другім, пасля Ірэны Шэвінскай, па колькасці заваяваных медалёў на Алімпійскіх гульнях увогуле. Кавальчык мае доктарскую ступень па фізічнай культуры.

У 2018—2021 гадах з’яўлялася памочнікам галоўнага трэнера нацыянальнай жаночай зборнай Польшчы па лыжных гонках. З 26 сакавіка 2021 г. займае пасаду спартыўнага дырэктара Польскай біятлоннай асацыяцыі.

Першыя кубкавыя ачкі Юстына заваявала 19 снежня 2001 года ў італьянскім Азіяга, заняўшы 30-е месца ў спрынце класічным стылем. Упершыню паднялася на подыум 7 студзеня 2006 года, фінішаваўшы на 3-м месцы ў гонцы на 10 км класічным стылем у эстонскім Отэпя. Першую кубкавую перамогу Кавальчык атрымала праз год, 27 студзеня 2007 года, у Отэпя ў гонцы на 10 км класічным стылем. У 2018 годзе завяршыла кубкавую кар’еру. Па колькасці перамог і месцаў на подыуме Юстына саступае толькі нарвежцы Марыт Б’ёрген.

Зноскі

  1. Olympics.org athletes database