Яак Уудмяэ
Яак Уудмяэ (эст. англ.: Jaak Uudmäe; нар. 3 верасня 1954, Талін, Эстонская ССР) — эстонскі лёгкаатлет (трайны скачок, скачкі ў даўжыню). Алімпійскі чэмпіён 1980 года, заслужаны майстар спорту СССР (1980).
Яак Уудмяэ | |
---|---|
эст.: Jaak Uudmäe | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзіўся |
3 верасня 1954[1][2] (70 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 190 см[1] |
Вага | 73 кг[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 3 верасня 1954 года ў Таліне. Пачаў займацца лёгкай атлетыкай у даволі познім узросце — у 1972 годзе, студэнтам ВНУ. Выступаў за ДСТ «Йыуд» (Тарту).
Скончыў Тартускую сельскагаспадарчую акадэмію, дыпламаваны эканаміст.
У 1979 і 1980 гадах выбіраўся спартоўцам года Эстоніі. У сакавіку 1977 года заваяваў другое месца ў трайным скачку на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканні (Сан-Себасцьян, Іспанія) з вынікам 16,46 м. У лютым 1979 года атрымаў бронзу ў трайным скачку на чэмпіянаце Еўропы палёгкай Вена, Аўстрыя) з вынікам 16,91 м, а ў верасні таго ж года заваяваў срэбра з вынікам 17,20 м у трайным скачку на Летняй Універсіядзе ў Мехіка. У лютым 1980 года атрымаў сярэбраны медаль у той жа дысцыпліне на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканні (Зіндэльфінген, ФРГ) з вынікам 16,51 м.
У ліпені таго ж года на Алімпіядзе-80 у Маскве стаў алімпійскім чэмпіёнам у трайным скачку з вынікам 17,35 м. Праз 35 гадоў Федэрацыя лёгкай атлетыкі Аўстраліі заявіла, што насамрэч лепшы вынік у трайным скачку ў Кэмпбэла. У трэцяй спробе Кэмпбэл скокнуў паміж адзнакамі 17,39 і 17,89 метра (алімпійскі і сусветны рэкорды на той момант адпаведна), аднак яго вынік не залічылі, бо ён парушыў правілы.
Асабістыя рэкорды ў трайным скачку на адкрытым паветры — 17,35 м (Масква, 1980), у закрытых памяшканнях — 17,10 м (Мінск, 1979). У чэмпіянатах СССР займаў 2-е (1979) і 3-е месца (1978, 1980).
Зноскі
.