Яд ва-Шэм
Яд ва-Шэм (іўр.: יד ושם) — нацыянальны мемарыял Катастрофы (Халакоста) і гераізму. Знаходзіцца ў Іерусаліме на Хар ха-Зікарон (Гара Памяці). Мемарыял быў заснаваны ў 1953 годзе па рашэнню Кнесета з мэтай увекавечыць памяць аб яўрэях — ахвярах нацызму ў 1933—1945 гадах, разбураных яўрэйскіх абшчынах, а таксама аддаць даніну павагі змагарам супраць фашызму і праведнікам свету, якія ратавалі яўрэяў, рызыкуючы ўласным жыццём. Мемарыял штогод наведвае больш за мільён чалавек.
«Яд ва-Шэм» Нацыянальны мемарыял Катастрофы і Гераічнасці | |
---|---|
іўр.: יד ושם | |
Заснаваны | 1953 |
Адкрыты | 19 жніўня 1953 |
Месцазнаходжанне | Іерусалім, 91034. пашт. скрыня 3477 |
Адрас | ת.ד. 3477, ירושלים 91034[1] |
Праезд | Аўтобусамі №№ 1, 13, 16, 17, 17А, 18, 20, 21, 23, 24, 26, 27, 33, 39 |
Дырэктар | Ronen Plot[d] |
Адкрыты | нядз-чц 9.00-17.00, пт і перадсвяточныя дні 9.00-14.00 |
yadvashem.org (англ.) yadvashem.org/he.… (іўрыт) |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назва комплексу — «рука і імя», «памяць і імя» або «месца і імя» — паходзіць ад слоў прарока Ісаі: «І дам Я ім у доме Маім і ў сценах Маіх памяць і імя лепшае, чым сынам і дачкам; дам яму вечнае імя, якое не вынішчыцца.» (Іс.56: 5)
Знішчэнне яўрэяў у гады Другой сусветнай вайны ў многіх мовах атрымала назву «Халакост». У іўрыце, аднак, існуе іншы тэрмін — Шаа (השואה — бедства, катастрофа).
Зноскі
- ↑ https://www.nli.org.il/media/4693/israeli-publishers.csv Праверана 23 верасня 2020.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Яд ва-Шэм
- Сайт Яд ва-Шэм Архівавана 4 лютага 2016. (англ.)
- Сайт Яд ва-Шэм (руск.)
- Сайт арганізацыі «Аўстрыйскія сябры Яд ва-Шэм» (ням.)
- Музей Яд ва-Шэм Архівавана 3 чэрвеня 2007. на сайце ilMuseums.com
- Канал Яд ва-Шэм на YouTube