Язэп Даманеўскі (Даманоўскі) (2-я палова XVI ст. — 1-я палова XVII ст.) — вялікалітоўскі мысліцель і гуманіст, паэт эпохі позняга Адраджэння і барока.

Язэп Даманеўскі
Дата нараджэння XVI стагоддзе
Дата смерці XVII стагоддзе
Грамадзянства
Бацька Фабіян Даманеўскі
Род дзейнасці паэт, гуманіст, мысляр
Навуковая сфера багаслоўе

Біяграфія правіць

Сын Ф. Даманеўскага. Як сацыянін 25 студзеня 1594 г. у Новагародку ўдзельнічаў у дыспуце з філосафам-схаластам М. Сміглецкім. З пазіцый наміналізму адмаўляў перадіснаванне Хрыста. У канцы 1590-х г. схіляўся да атэізму, за што быў выключаны з сацыніянскай абшчыны (1600). На польскай і лацінскай мовах у Любчы ў 1620—1623 гг. надрукаваны яго маральна-павучальныя вершаваныя творы «Жыццё сельскае гарадское», «Перасцярога і заахвочванне тым, хто многа гаворыць і думае, але нічога не робіць», «Суцяшэнне тым, каму мужы перашкаджаюць паводзіць сябе з годнасцю», «Некаторыя эмблемы» (выкладае свае этычныя погляды, выкарыстоўваючы вельмі папулярны ў эпоху позняга Адраджэння і барока від мастацтва — эмблематыку), «Афарызмы Саламона ў паэтычным выкладанні». У іх адлюстраваны філасофска-этычныя погляды і творчы метад у духу эстэтыкі барока. Даманеўскі ідэалізаваў вясковае жыццё як увасабленне «натуральнага становішча» чалавека, гарадское разумеў як «супрацьнатуральнае». Каларытна апісваў жыццё беларускага горада пачатку XVII ст., выкарыстоўваў канкрэтна-гістарычна бытавыя дэталі, фальклор, народны гумар.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Падокшын, С. А. Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры / С. А. Падокшын; НАН Беларусі, Ін-т філасофіі; [Навук рэд. А. С. Майхровіч]. — Мн.: Беларуская навука, 2003. — 315, [1] с.
  • Падокшын, С. Даманеўскі Язэп / Сямён Падокшын // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: У 2 т. Т. 1: А — К / Рэдкал: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. З. Э. Герасімовіч. — 2-е выданне. — Мн.: БелЭн, 2007. — 688 с.: іл. — С. 574. — ISBN 978-985-11-0393-1.
  • Падокшын, С. Даманеўскі Язэп / Сямён Падокшын // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — С. 201. — ISBN 985-11-0041-2.
  • Падокшын, С. А. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага / С. А. Падокшын; АН БССР, Ін-т філасофіі і права. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 285 с.
  • Парэцкі, Я. Язэп Даманоўскі // Полымя. — 1968. — № 2. — С.
  • Подокшин, С. А. Философ-гуманист Юзеф Доманевский / С. А. Подокшин // Идеи гуманизма в общественно-политической и философской мысли Белоруссии (дооктябрьский период) / АН БССР, Ин-т философии и права; Редкол.: К. П. Буслов (гл. ред.) [и др.]. — Мн.: Наука и техника, 1977. — 280 с. — С. 51 — 65.