Яйва (пасёлак гарадскога тыпу)

Яйва (руск.: Яйва) — пасёлак гарадскога тыпу (з 1948 года) у Пермскім краі Расіі. Уваходзіць у Аляксандраўскую муніцыпальную акругу. Чыгуначная станцыя на лініі Чусаўская — Салікамск. Заснаваны ў 1930 годзе. Яго першымі жыхарамі былі спецперасяленцы (раскулачаныя сяляне). Пасёлак быў заснаваны недалёка ад чыгуначнай станцыі Яйва. Назву пасёлак атрымаў ад аднайменнай ракі. У 1960-х гадах была спроба перайменаваць пасёлак Яйва ў горад Маякоўскі. Гэтая спроба скончылася няўдала.

Пасёлак гарадскога тыпу
Яйва
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Заснаваны
1930
Насельніцтва
  • 9 973 чал. (1 студзеня 2018)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
618340
Код АКАТП
Афіцыйны сайт
Яйва на карце Расіі ±
Яйва (пасёлак гарадскога тыпу) (Расія)
Яйва (пасёлак гарадскога тыпу)
Яйва (пасёлак гарадскога тыпу) (Пермскі край)
Яйва (пасёлак гарадскога тыпу)

У 1930-я гады ў Яйве ствараецца лесапільны цэх, які ў далейшым перарос у домабудаўнічае прадпрыемства. У час Вялікай Айчыннай вайны ў Яйве размяшчаўся эвакуацыйны шпіталь.

У 1956 годзе было пачата будаўніцтва Яйвінскай ДРЭС-16. Першыя агрэгаты ДРЭС пачалі працу 30 чэрвеня 1963 года, да 16 верасня 1965 года запрацаваў чацвёрты агрэгат. У тых жа гадах пабудавана Яйвінскае вадасховішча. У 1961 годзе рэжысёрам Юрыем Чулюкіным здымаўся савецкі камедыйны мастацкі фільм «Дзяўчаты».

Статус пасёлка гарадскога тыпу быў прысвоены 12 мая 1948 года. Праз пасёлак праходзіць чыгуначная лінія Салікамск — Няр, чыгуначная станцыя пасёлка мае назву Яйва.

Зноскі