Якаў Юр’евіч Ленсу

Якаў Юр’евіч Ленсу (нар. 3 студзеня 1950) — беларускі дызайнер, мастацтвазнавец і педагог. Дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дызайна ў БДАМ. Член Беларускага саюза дызайнераў.

Якаў Юр’евіч Ленсу
Дата нараджэння 3 студзеня 1950(1950-01-03) (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці дызайнер, мастацтвазнавец, педагог
Месца працы
Навуковая ступень доктар мастацтвазнаўства (2020)
Навуковае званне
  • дацэнт[d]
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1950 годзе ў горадзе Шадрынск, Курганская вобласць, Расія. У 1972 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. З 2020 года з’яўляецца доктарам мастацтвазнаўства.

З 1987 года член Беларускага саюза дызайнераў.

З 2010 года працуе загадчыкам кафедры тэорыі і гісторыі дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Аўтар дызайну фотаапаратаў «Мінск-3» і «Элікон-535». Мае 18 пасведчанняў на прамысловыя ўзоры. Аўтар больш за 500 навуковых публікацый.

Жыве і працуе ў Мінску.

Літаратура правіць

  • Н.В. Федасеенка. Белорусский союз дизайнеров. — Мінск: Белорусский союз дизайнеров, 1998. — 316 с. — ISBN 985-6534-01-1.

Спасылкі правіць