Якаў Ягоравіч Касалапаў

Якаў Ягоравіч Касалапаў (1 мая 1934, Орша — 8 ліпеня 1982) — беларускі кампазітар.

Якаў Ягоравіч Касалапаў
Музычная дзейнасць

Біяграфія правіць

У 1966 г. скончыў Беларускую кансерваторыю (клас А. Багатырова). Выкладаў музычна-тэарэтычныя дысцыпліны ў Віцебскім музычным вучылішчы. Працаваў у розных жанрах. Значную ўвагу аддаваў музыцы для народных інструментаў, харавой, дзіцячай. Адметнасць яго стылю — актыўная распрацоўка музычнага фальклору Віцебшчыны.

Аўтар вакальна-сімфанічнай паэмы «Белавежа» (словы Я. Пушчы, 1966), кантаты «Нараджэнне дзяржавы» (словы П. Макаля, М. Калачынскага, М. Хведаровіча, А. Бачылы, 1967), п’есы «Успенская горка» (1968) для сімфанічнага аркестра, фантазіі на тэму беларускай народнай песні для камернага аркестра (1971), «Беларускай уверцюры» для аркестра народных інструментаў (1971), цыкла апрацовак беларускіх народных песень «Аршанскі вяночак» (1979) для фартэпіяна і інш. Пісаў таксама музыку да тэатральных пастановак.

Памёр 8 ліпеня 1982 года.

Літаратура правіць

  • Касалапаў Якаў Ягоравіч // Кампазітары Беларусі / Т. Г. Мдзівані, Р. І. Сергіенка. — Мінск : Беларусь, 1997. — С. 134—136.
  • Касалапаў Якаў Ягоравіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.]; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2000. — Кн. 2. — С. 430.
  • Косолапов Я. Е. // Союз композиторов БССР : краткий биобиблиографический справочник / Д. Н. Журавлев. — Минск : Беларусь, 1978. — С. 122—126.