Ялаўшчына — феадальны падатак у ВКЛ у 15—16 ст. на ўтрыманне вялікага князя і яго двара. Разнавіднасць стацыі, якая існавала ў падзвінскіх і падняпроўскіх валасцях. Збіралася ялавічынай, з канца 15 стагоддзя пераводзілася на грошы. Пазней злілася з іншымі грашовымі падаткамі.

Літаратура правіць

  • Довнар-Запольский М. Государственное хозяйство Великого княжества Литовского при Ягеллонах. Киев, 1901. Т. 1. С. 111—113.