Янаўскі сельсавет (Хоцімскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі
Я́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Хоцімск (не ўваходзіў у склад).
Янаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Хоцімскі раён |
Уключае | 12 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Хоцімск (не ўваходзіў у склад) |
Дата ўтварэння | 7 верасня 2000 |
Дата скасавання | 23 снежня 2009 |
Насельніцтва (2009) | 349 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Утвораны 7 верасня 2000 года з населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Хоцімскага пассавета. 23 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Трасцінскага сельсавета[1]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: вёскі Азёраўка, Альшоў 2, Бесядскі Прудок, Васілёўка 1, Васілёўка 2, Дружба, Канаўка, Малуноўка, Шаладонаўка, Янаўка і пасёлкі Круглы, Пагранічнік.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 349 чалавек[2], з іх 95,4 % — беларусы, 3,2 % — рускія, 0,9 % — украінцы[3].
Крыніцы
правіць- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2018. Праверана 5 верасня 2021.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.