Ян Лянкевіч
Ян Лянкевіч (польск.: Jan Lenkiewicz; 11 студзеня 1786 — 13 верасня 1870) — ваенны, удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў.
Ян Лянкевіч | |
---|---|
Нараджэнне | 11 студзеня 1786 |
Смерць | 13 верасня 1870 (84 гады) |
Род | Лянкевічы[d] |
Член у | |
Званне | падпалкоўнік |
Бітвы | |
Узнагароды |
ордэн Ганаровага легіёна (14 ліпеня 1813) |
Біяграфія
правіцьСлужыў у войску Княства Варшаўскага. 18 кастрычніка 1809 года падпаручнік 2-га пяхотнага палка, 28 жніўня 1812 — паручнік, 14 ліпеня 1813 атрымаў ордэн Ганаровага Легіёна пад № 38499. У арміі Каралеўства Польскага паручнік грэнадзёрскай гвардыі, 22.03.1818 — капітан. 24 мая 1830 атрымаў ганаровы знак за 20 гадоў афіцэрскай службы. У 1820 г. — жыхар Мазырскага павета, памешчык.
Удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў: капітан грэнадзёрскага палка, 6 лютага 1831 — маёр, 28 ліпеня 1831 — падпалкоўнік, камандзір 16-га палка. 1 жніўня 1831 прызначаны да дыспазіцыі Урадавай ваеннай камісіі, якой накіраваны ў камісарыят вайсковай вопраткі. Пасля капітуляцыі Варшавы застаўся ў горадзе, даў прысягу на вернасць цару.
Член масонскай ложы «Вузел еднасці» ў Навагрудку, масон 1-й ст., адсутнічаў у 1820 годзе.
Літаратура
правіць- Швед, В. В. Лянкевіч Ян // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.