Ян Ульрых (ням.: Jan Ullrich; нар. 2 снежня 1973, Ростак, ГДР) — прафесійны нямецкі велагоншчык, пераможца «Тур дэ Франс» і «Вуэльты», алімпійскі чэмпіён і чэмпіён свету.

Велагоншчык
Ян Ульрых
Асабістая інфармацыя
Мянушка Der Kaiser[3]
Грамадзянства
Дата нараджэння 2 снежня 1973(1973-12-02)[1][2] (50 гадоў)
Месца нараджэння
Рост 183 см
Вага 73 кг
Інфармацыя пра гоншчыка
Спецыялізацыя велагоншчык, веласпорт, шматдзённая велагонка, ралёр
Каманды па ходзе кар'еры
1995—2002 T-Mobile[d]
2004—2006 T-Mobile[d]
Афіцыйны сайт (ням.)(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яго прафесійная кар’ера пачалася ў 1995 годзе, праз два гады ён выйграў Тур-дэ-Франс у кваліфікацыі найлепшага маладога гоншчыка і агульны залік.

Немец быў галоўным супернікам Лэнса Армстранга — Ульрых перамог на «Тур дэ Франс» толькі ў 1997 годзе, быў другім у 2000, 2001 і 2003 гадах — перамагаў тады Армстранг, пазней пазбаўлены ўсіх тытулаў. Але перамогі да немца не перайшлі, трафеі «чорнага перыяду» для «Тура» 1999—2005 гадоў да гэтага часу застаюцца без уладальнікаў.

У 2002 годзе Ульрых адбываў дыскваліфікацыю за прыём амфетамінаў.

На «Туры»-2003 на адным з вырашальных этапаў Армстранг упаў, а Ульрых, які змагаўся за лідарства ў гонцы, пачакаў яго, каб працягнуць бітву ў сумленнай барацьбе.

Зноскі

  1. Jan Ullrich // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jan Ullrich // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Olympedia — 2006.