Яска-Кішынёўская аперацыя, таксама вядомая як Яска-Кішынёўскія Каны (20 — 29 жніўня 1944 года) — стратэгічная вайсковая аперацыя Узброеных сіл СССР супраць нацысцкай Германіі і Румыніі ў час Вялікай Айчыннай вайны, дзеля разгрому буйнай нямецка-румынскай групоўкі, што затуляла балканскі кірунак, вызвалення Малдавіі і вываду Румыніі з вайны. Разглядаецца як адна з самых удалых савецкіх аперацый падчас Вялікай Айчыннай вайны, уваходзіць у лік «дзесяці сталінскіх удараў». Скончылася перамогай войскаў Чырвонай арміі, вызваленнем Малдаўскай ССР і поўным разгромам праціўніка.
Яска-Кішынёўская аперацыя |
---|
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна |
Схема Яска-Кішынёўскай аперацыі |
Дата |
20 — 29 жніўня 1944 года |
Месца |
Малдавія, Усходняя Румынія |
Вынік |
Перамога СССР, знішчэнне нямецка-румынскай групоўкі войскаў, вызваленне тэрыторыі Малдавіі, выхад Румыніі з вайны |
Праціўнікі |
|
Камандуючыя |
|
Сілы бакоў |
1 314 200 чалавек 16 тыс. гармат і мінамётаў, 1870 танкаў і САУ, 2200 самалётаў.
|
900 тыс. чалавек, 7600 гармат і мінамётаў, 400 танкаў і штурмавых гармат, 810 самалётаў.
| |
Страты |
67 130 чалавек, з іх 13 197 загінулымі, памерлымі і згінулымі без вестак. 75 танкаў і САУ, 108 гармат і мінамётаў, 111 баявых самалётаў
|
да 135 000 чалавек забітымі, параненымі і згінулымі без вестак,208 600 чалавек палоннымі
| |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
- История Великой Отечественной войны Советского Союза. 1941—1945 гг. — М., 1962. — Т. 4.
- Молдавская Советская Социалистическая Республика. — Кишинёв: Главная редакция Молдавской Советской Энциклопедии, 1979. — С. 142—145.
- Кишинёв. Энциклопедия. — Кишинёв: Главная редакция Молдавской Советской Энциклопедии, 1984. — С. 547—548.
- Фриснер Г. Проигранные сражения. — М.: Воениздат, 1966. Архівавана 8 снежня 2008.