Яўгенія Васільеўна Сікорская

Яўгенія Васільеўна Сікорская (1921, Энгельс Саратаўскай вобласці — 24 мая 2012) — беларускі педагог, Заслужаны настаўнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі Беларусі.

Яўгенія Васільеўна Сікорская
Род дзейнасці настаўніца
Дата нараджэння 1921
Месца нараджэння
Дата смерці 24 мая 2012(2012-05-24)
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыла Саратаўскі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі СССР (1944). Працавала ў апараце Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР (1945—1952), у 1952—1975 гадах — выкладчык Ашмянскага ПТВ № 192.

Ганаровае званне «Заслужаны настаўнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі» прысвоена ў 1967 годзе.

Літаратура правіць

  • Сікорская Яўгенія Васільеўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2016 год / склад. Г. У. Палубінская. — Ашмяны, 2016. — С. 10.
  • Сікорская Яўгенія Васільеўна // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 564.