0 студзеня (нулявое студзеня) — неіснуючая каляндарная дата, якая выкарыстоўваецца ў некаторых астранамічных і тэхнічных матэрыялах.

У астраноміі

правіць

0 студзеня магчыма сустрэць у гадавых эфемерыдах, дзе яно ўмоўна замяняе 31 снежня мінулага года. гэта робіцца дзеля таго, каб ўсе даты, згаданыя ў эфемерыдзе, датаваліся адным і тым жа годам.

У 1955 годзе падчас з’езда Міжнароднага астранамічнага саюза была прынята асаблівая версія юліянскага календара, якая пачыналася ў поўдзень 0 студзеня 1900 года[1]. Такім чынам гэта дата стала дублінскім юліянскім днём[2].

У праграмным забеспячэнні

правіць

Калі стварыць у праграме Microsoft Excel ячэйку ў фармаце «дата/час» і ўвесці туды 0, праграма вывядзе 0 студзеня 1900 года[3].

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Leap Seconds (англ.). Time Service Departament, United States Naval Observatory. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 1 мая 2014.
  2. ASTROCLC Astronomical Clock and Celestial tracking Program (англ.)
  3. XL2000: Early Dates on Office Spreadsheet component Differ from Exel (англ.). Microsoft. Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2012. Праверана 1 мая 2014.