1488-ы зенітна-ракетны полк
1488-ы зенітны ракетны Чырвонасцяжны полк (руск.: 1488-й зенитный ракетный Краснознаменный полк; Вайсковая часць 03216[1]) — падраздзяленне Паветрана-касмічных сіл Расіі.
1488-ы зенітна-ракетны полк | |
---|---|
Гады існавання | з 1958 |
Краіна | Расія |
Падпарадкаванне | Паветрана-касмічныя сілы Расійскай Федэрацыі |
Тып | зенітна-ракетны полк |
Дыслакацыя | Зеленагорск (Санкт-Пецярбург) |
Гісторыя
правіцьСваю гісторыю полк вядзе ад 83-й брыгады супрацьпаветранай абароны асобага прызначэння, створанай 15 студзеня 1958 года. Дыслакавалася ў Зеленагорску пад Ленінградам. У жніўні 1960 года падраздзяленне пераназвана ў 83-ю зенітна-ракетную брыгаду. На той момант у склад часці ўваходзіла восем дывізіёнаў С-75 і шэсць С-125[2].
У 1967 годзе брыгада была перададзена ў непасрэднае падпарадкаванне 6-й асобнай арміі супрацьпаветранай абароны. Дырэктывай ад 5 кастрычніка таго ж года падраздзяленне ўзнагароджана ордэнам Чырвонага Сцяга[2].
У 1986 годзе брыгада ўвайшла ў склад 54-га корпуса супрацьпаветранай абароны. Да канца 1980-х у склад падраздзялення ўваходзіла дванаццаць ракетных дывізіёнаў С-75 і С-125. У 1987 годзе пачалося пераўзбраенне на новыя С-300ПС у дзве групы дывізіёнаў. Летам 1994 года брыгада была перафарміравана ў 1488-ы зенітна-ракетны полк[2][3].
У 2014 годзе полк увайшоў у склад 2-й Чырванасцяжнай дывізіі супрацьпаветранай абароны[4]. Да 2016 годзе часць абсталявана С-400[5].
Заўвагі
правіць- ↑ Список воинских частей Санкт-Петербурга и Ленинградской области, действующие и расформированные
- ↑ а б в Lenskii & Tsybin 2013, p. 90.
- ↑ Holm, Michael. 83rd Anti-Aircraft Missile Brigade . ww2.dk. Праверана 8 December 2017.
- ↑ "Бригады воздушно-космической обороны в ВВС России переформированы в дивизии ПВО". TASS(руск.). Праверана 2017-05-01.
- ↑ "Сверхсовременный С-400 передан в 1488-ой ракетный полк" [Modern S-400 transferred to 1488th Rocket Regiment]. pravda.ru(руск.). 10 December 2016. Праверана 8 December 2017.
Літаратура
правіць- Lenskii, A.G.; Tsybin, M.M. (2013). Советские Войска ПВО в последние годы Союза ССР. Часть 1 [Soviet Air Defense Forces in the last years of the USSR: Part 1](руск.). St. Petersburg: Info Ol. OCLC 861180616.