19-ы літоўскі пяхотны полк

19-ы пяхотны полк — полк лінейнай пяхоты, створаны загадам Напалеона летам 1812 года з рэкрутаў і дабраахвотнікаў земляў былога Вялікага княства Літоўскага.

ГісторыяПравіць

Рэкруты ў 19-ы пяхотны полк набіраліся ў асноўным з Жамойці. Полк стаяў у Расенах. Шэфам палка прызначаны Канстанцін Ігнатавіч Тызенгаўз. Яго намеснікам быў маёр Антоні Паўлоўскі (Antony Pawlowski) — былы шэф батальёна 17-га пп, камандзірамі батальёнаў былі Аўгустын Радвана (Augustyn Radwana) — былы капітан 17-га пп, Станіслаў Рымінскі (Stanislaw Ryminski) — былы капітан 2-га пп, Юліян Горскі (Julian Gorski) — былы капітан 2-га пп.

У снежні 1812 года полк удзельнічаў у абароне Вільні. 11 лютага 1813 года полк узяў удзел у бітве на Варце пад Цыркам, дзе быў разбіты.

СтройПравіць

Строй узору 1810 года, як у войску Герцагства Варшаўскага. Курткі гранатавыя, канты кармазінавыя, рабат белы. На рагатыўках ці ківерах над нумарной бляхай Арол з Пагоняй. У 1813 годзе, напэўна, Пагоня.

Сцягі палкавыяПравіць

Не захаваўся. Апісанне штандара 19-га пяхотнага палка паводле Гембаржэўскага: чатырохкутнік памерам 75х75 см з сукна кармазінавага з 4-ма клінамі блакітнымі ядвабнымі. Пасярэдзіне арол у кароне гафтаваны срэбрам і часткова золатам. У гары гафтаваны срэбрам надпіс: 19. Pulk piechoty. Аблямаваны штандар срэбранымі фрэдзламі. Дрэўка зроблена з дрэва, пафарбаванага чорным з залочанай куляй, на якой сядзіць пасярэбраны арол з каронай меднай.

У Варшаве захоўваюцца чырвона-блакітныя сцягі з Арлом без нумара палка з часоў 1812 года. Напэўна, сярод іх ёсць сцягі палкоў сфарміраваны на тэрыторыі былога ВКЛ.

Артэфакты з музеяў і прыватных калекцыйПравіць

Вільня: захоўваецца ківерная бляха ў выглядзе тарчы Мінервы з лічбай 19.

Захаваўся каляровы партрэт шэфа 19-га пяхотнага палка Канстанціна Тызенгаўза.

Гл. таксамаПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Andrzej Tomaszewicz. Wojsko Wielkiego Ksiestwa Litewskiego w roku 1812 // Nasz Czas.- 2006.-№ 18.
  • Baginski W. Dawne guziki polskie.-Krakow: Naklad towarzystwa numizmatycznego, 1899.
  • Bronislaw Gembarzewski. Wojsko Polskie, Ksiestwo Warszawskie 1807—1814. Warszawa, 1905, reprint wyd. Kurpisz, Poznan, 2003.
  • Gaidis H.L. Napoleon’s Lithuanian Forces //LITUANUS.-1984.-Volume 30., № 1.
  • Guziki. Polskie guziki wojskowe od XVI do konca XX wieku. Przewodnik dla kolekcjonerow.-Warszawa, 1999.
  • Historia 17 pulku ulanow na tle wojsk litewskich 1812—1814 / Jozef Tyszkiewicz w opracowaniu Dariusza Nawrota i Andrzeja Nieuwaznego.- Gdynia: Wydawnictwo «Armagedon Books», 2004.
  • John R. Elting. Napoleonic uniforms vol. I—IV, 1993.
  • Les uniformes de l`Armee Francaise. / Lienhart, Humbert.-Leipzig, 1908.
  • Nawrot D. Litwa I Napoleon w 1812 roky. Katowice, 2008.
  • Акты Виленской археографической комиссии. Т. XXXVII. Вильна, 1912.
  • Вильна в 1812 году. В память столетней годовщины Отечественной войны. Составил Ф. А. Кудринский. С факсимиле Императора Александра I, Наполеона и некоторых русских генералов. Вильна: Издание Управления Виленскаго Учебнаго Округа Типография А. Г. Сыркина, 1912.
  • Вооруженные силы Литовского княжества 1812 года. Кудряшов И. Ю. Москва, 1991.
  • Заходні рэгіён Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў. 1805—1815 гады. / В. Швед, С. Данскіх.-Гр.: ГрДУ імя Янкі Купалы, 2006.
  • Сборник Императорского Русского исторического общества. Т. 128. Петербург, 1909.
  • Часовая мінская газета. 1812 год.-Мн.: Выд. В.Хурсік, 2008.

СпасылкіПравіць