20-ы літоўскі пяхотны полк
20-ы пяхотны полк — полк лінейнай пяхоты, створаны загадам Напалеона летам 1812 года з рэкрутаў і добраахвотнікаў земляў былога Вялікага княства Літоўскага.
Гісторыя
правіцьРэкруты ў 20-ы пяхотны полк набіраліся ў асноўным з Менскага і Гродзенскага дэпартаментаў. Цэнтрам фармавання палка быў Слонім. Полк узначаліў Адам Бішпінг, яго намеснікам быў Людвік Глазер (Ludwik Glazer) — маёр 15-га пп. Батальёны ўзначалілі Генрык Мільберг (Henryk Milberg) — капітан 1-га палка Надвісленскага Легіёна, Ануфры Валіцкі (Onufry Walicki) — паручнік 1-га палка Надвісленскага Легіёна, Ян Планчынскі (Jan Płączyński) — капітан 12-га пп.
У баях на тэрыторыі былога ВКЛ полк не ўдзельнічаў. У палку пачалася эпідэмія халеры. Полк адышоў у Варшаву, потым у Модлін.
Строй
правіцьСтрой узору 1810 года, як у войску Герцагства Варшаўскага. Курткі гранатавыя, канты кармазінавыя, рабат белы. На рагатыўках ці ківерах над нумарной бляхай Арол з Пагоняй. У 1813 годзе, напэўна, Пагоня.
Сцягі палкавыя
правіцьНе захаваліся. У Варшаве захоўваюцца чырвона-блакітныя сцягі з Арлом без нумара палка з часоў 1812 года. Напэўна, сярод іх ёсць сцягі палкоў, сфарміраваных на тэрыторыі былога ВКЛ.
Артэфакты з музеяў і прыватных калекцый
правіць- Варшава: захоўваецца рагатыўка падафіцэра музыкантаў роты вальціжэраў[1]. Бляха з белага металу, музыканты з лічбай 20. Над ёй белы галун падафіцэра. На разетках лузгі дудка вальціжэра.
У прыватных калекцыях знаходзяцца гузікі гэтага палка вялікія і малыя. Гузікі латунныя, выпуклыя, з падвойным кантам, ножка пляскатая свідраваная. На гузіку лічба 20 у лаўрах.
Зноскі
Літаратура
правіць- A. Tomaszewicz. Wojsko Wielkiego Księstwa Litewskiego w roku 1812 // Nasz Czas. — 2006. — № 18.
- W. Bagiński. Dawne guziki polskie. Kraków: Nakład towarzystwa numizmatycznego, 1899.
- B. Gembarzewski. Wojsko Polskie, Księstwo Warszawskie 1807—1814. Warszawa, 1905, reprint wyd. Kurpisz, Poznań, 2003.
- H. L. Gaidis. Napoleon’s Lithuanian Forces // LITUANUS. — 1984. — Vol. 30, № 1.
- Guziki. Polskie guziki wojskowe od XVI do końca XX wieku. Przewodnik dla kolekcjonerów. Warszawa, 1999.
- J. Tyszkiewicz. Historia 17 pułku ułanów na tle wojsk litewskich 1812—1814 / w opracowaniu D. Nawrota, A. Nieuważnego. Gdynia: Wydawnictwo «Armagedon», 2004.
- J. R. Elting. Napoleonic uniforms, vol. I—IV, 1993.
- C. Lienhart, R. Humbert. Les uniformes de l’Armee Francaise. Leipzig, 1908.
- D. Nawrot. Litwa i Napoleon w 1812 roku. Katowice, 2008.
- Акты Виленской археографической комиссии. Т. XXXVII. Вильна, 1912.
- Вильна в 1812 году. В память столетней годовщины Отечественной войны. Составил Ф. А. Кудринский. С факсимиле Императора Александра I, Наполеона и некоторых русских генералов. Вильна: Издание Управления Виленскаго Учебнаго Округа Типография А. Г. Сыркина, 1912.
- И. Кудряшов. Вооруженные силы Литовского княжества 1812 года // Старый барабанщик. — 1992. — № 1. — С. 20—27.
- В. Швед, С. Данскіх. Заходні рэгіён Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў. 1805—1815 гады. — Гродна: ГрДУ імя Янкі Купалы, 2006.
- Сборник Императорского Русского исторического общества. Т. 128. Петербург, 1909.
- Часовая мінская газета. 1812 год. — Мн.: Выд. В. Хурсік, 2008.