20-ы літоўскі пяхотны полк
20-ы пяхотны полк — полк лінейнай пяхоты, створаны загадам Напалеона летам 1812 года з рэкрутаў і дабраахвотнікаў земляў былога Вялікага княства Літоўскага.
ГісторыяПравіць
Рэкруты ў 20-ы пяхотны полк набіраліся ў асноўным з Менскага і Гродзенскага дэпартаментаў. Цэнрам фармавання палка быў Слонім. Полк узначаліў Адам Бішпінг, яго намеснікам быў Людвік Глазер (Ludwik Glazer) — маёр 15-га пп. Батальёны ўзначалілі Генрык Мілберг (Henryk Milberg) — капітан 1-га палка Надвісленскага Легіёна, Ануфры Валіцкі (Onufry Walicki) — паручнік 1-га палка Надвісленскага Легіёна, Ян Планчынскі (Jan Plonszynski) — капітан 12-га пп.
У баях на тэрыторыі былога ВКЛ полк не ўдзельнічаў. У палку пачалася эпідэмія халеры. Полк адышоў у Варшаву, потым у Модлін.
СтройПравіць
Строй узору 1810 года, як у войску Герцагства Варшаўскага. Курткі гранатавыя, канты кармазінавыя, рабат белы. На рагатыўках ці ківерах над нумарной бляхай Арол з Пагоняй. У 1813 годзе, напэўна, Пагоня.
Сцягі палкавыяПравіць
Не захаваўся. У Варшаве захоўваюцца чырвона-блакітныя сцягі з Арлом без нумара палка з часоў 1812 года. Напэўна, сярод іх ёсць сцягі палкоў сфарміраваных на тэрыторыі былога ВКЛ.
Артэфакты з музеяў і прыватных калекцыйПравіць
- Варшава: захоўваецца рагатыўка падафіцэра музыкантаў роты вальціжэраў[1]. Бляха з белага метала, музыканты з лічбай 20. Над ёй белы галун падафіцэра. На разетках лузгі дудка вальціжэра.
У прыватных калекцыяйх знаходзяцца гузікі гэтага палка вялікія і малыя. Гузікі латунныя, пуклыя, з падвойным кантам, ножка пляскатая свідраваная. На гузіку лічба 20 у лаўрах.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Andrzej Tomaszewicz. Wojsko Wielkiego Ksiestwa Litewskiego w roku 1812 // Nasz Czas.- 2006.-№ 18.
- Baginski W. Dawne guziki polskie.-Krakow: Naklad towarzystwa numizmatycznego, 1899.
- Bronislaw Gembarzewski. Wojsko Polskie, Ksiestwo Warszawskie 1807—1814. Warszawa, 1905, reprint wyd. Kurpisz, Poznan, 2003.
- Gaidis H.L. Napolеon’s Lithuanian Forces //LITUANUS.-1984.-Volume 30., № 1.
- Guziki. Polskie guziki wojskowe od XVI do konca XX wieku. Przewodnik dla kolekcjonerow.-Warszawa, 1999.
- Historia 17 pulku ulanow na tle wojsk litewskich 1812—1814 / Jozef Tyszkiewicz w opracowaniu Dariusza Nawrota i Andrzeja Nieuwaznego.- Gdynia: Wydawnictwo «Armagedon Books», 2004.
- John R. Elting. Napoleonic uniforms vol. I—IV, 1993.
- Les uniformes de l`Armee Francaise. / Lienhart, Humbert.-Leipzig, 1908.
- Nawrot D. Litwa I Napoleon w 1812 roky. Katowice, 2008.
- Акты Виленской археографической комиссии. Т. XXXVII. Вильна, 1912.
- Вильна в 1812 году. В память столетней годовщины Отечественной войны. Составил Ф. А. Кудринский. С факсимиле Императора Александра I, Наполеона и некоторых русских генералов. Вильна: Издание Управления Виленскаго Учебнаго Округа Типография А. Г. Сыркина, 1912.
- Вооруженные силы Литовского княжества 1812 года. Кудряшов И. Ю. Москва, 1991.
- Заходні рэгіён Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў. 1805—1815 гады. / В. Швед, С. Данскіх.-Гр.: ГрДУ імя Янкі Купалы, 2006.
- Сборник Императорского Русского исторического общества. Т. 128. Петербург, 1909.
- Часовая мінская газета. 1812 год.-Мн.: Выд. В.Хурсік, 2008.