22-я гвардзейская цяжкая бамбардзіровачная авіяцыйная Данбаская Чырванасцяжная дывізія
22-я гвардзейская цяжкая бамбардзіровачная авіяцыйная Данбаская Чырванасцяжная дывізія, авіяцыйная дывізія Далёкай авіяцыі Расіі ў складзе 37-й паветранай арміі вярхаўнага галоўнага камандавання. Камандаванне дывізіі знаходзіцца на авіябазе Энгельс.
У склад дывізіі ўваходзяць:
- 121-ы гвардзейскі Севастопальскі цяжкабамбардзіровачны авіяполк (самалёты ТУ-160, авіябаза Энгельс);
- 184-ы цяжкабамбардзіровачны авіяполк (самалёты ТУ-95МС, авіябаза Энгельс);
- 52-і цяжкабамбардзіровачны авіяполк (самалёты ТУ-22М, авіябаза Шайкоўвка);
- 840-ы цяжкабамбардзіровачны авіяполк (самалёты ТУ-22М, авіябаза Сольцы).