78-ы полк слу́цкіх стральцо́ў (польск.: 78 Pułk Strzelców Słuckich, 78 pp) — адзінка пяхоты Самаабароны Літвы і Беларусі і Войска Польскага Польскай Рэспублікі. Сфарміраваны ў лютым — красавіку 1920 як Слуцкі полк стральцоў у складзе 2-й беларуска-літоўскай дывізіі. Прымаў удзел у польска-савецкай вайне 1920 года, уварванні ў Вільню і стварэнні Сярэдняй Літвы. 12 кастрычніка 1921 полк атрымаў нумарацыю польскага войска — 78-ы полк пяхоты.

Свята палка — 26 ліпеня, у гадавіну геройскага ўчынку падхарунжага Аляксандра Ота пад Кузніцай.

Полк знаходзіўся ў гарнізоне Баранавічы (запасны батальён у Брэсце).

Падчас ваенных дзеянняў 1939 уваходзіў у склад 20-й дывізіі пяхоты, што змагалася ў Арміі Модлін.

Камандзіры палка правіць

  • падпалкоўнік Эмануэль Якубовіч — 1923
  • падпалкоўнік Казімір Дудзінскі — 1939

Афіцэры палка правіць

  • Юзаф Кабылецкі (намеснік камандзіра палка 19311935)

Штандар правіць

Наданне штандара і яго зацверджанне адбылося ў 1923 годзе. Штандар фінансавалі горад Баранавічы і баранавіцкая зямля. 1 чэрвеня 1923 яго ўручыў палку генерал Люцыян Жалігоўскі.