80-я асобная мотастралковая брыгада

80-я асобная мотастралковая брыгада (арктычная) — тактычнае злучэнне берагавых войскаў Ваенна-марскога флоту Расійскай Федэрацыі.

80-я асобная мотастралковая брыгада
80-я отдельная мотострелковая бригада
Гады існавання 31 снежня 2014[1] — цяперашні час
Краіна  Расія
Уваходзіць у 14-й армейскі корпус
Тып брыгада
Функцыя матарызаваная пяхота
Дыслакацыя п. Алакурці[2] (Мурманская вобласць)
Заняткі па баявой падрыхтоўцы з вайскоўцамі 80-й омсбр, Мурманская вобласць, 30 сакавіка 2020 года.

Умоўнае найменне — воінская часць № 34667 (в/ч 34667). Скарочанае сапраўднае Найменне — 80 омсбр(а).

Фарміраванне ўваходзіць у склад 14-га армейскага корпуса Аб’яднанага стратэгічнага камандавання «Паўночны флот». Пункт пастаяннай дыслакацыі — пасёлак Алакурці Мурманскай вобласці[2].

Гісторыя

правіць

80-я асобная мотастралковая брыгада была створана 31 снежня 2014 года, баявы сцяг уручана 17 студзеня 2015 года камандуючым Паўночным флотам адміралам Уладзімірам Каралевым камандзіру брыгады палкоўніку Іллі Паўлоўскаму.

Задачы

правіць

Задачай асобнай брыгады з’яўляецца кантроль тэрыторый ад Мурманска да Новасібірскіх астравоў у аператыўным узаемадзеянні з часцямі ПДВ і марской пяхоты Паўночнага флота[3]. Вучэнні рэгулярна праходзяць на расейскіх арктычных выспах і Таймыры.[4][5]

Арганізацыя

правіць
  • кіраванне;
  • 1-ы мотастралковы батальён;
  • 2-ы мотастралковы батальён;
  • выведвальны батальён;
  • стралковая рота (снайпераў);
  • гаўбічны самаходна-артылерыйскі дывізіён;
  • зенітна ракетная батарэя;
  • інжынерна-сапёрная рота;
  • батальён сувязі;
  • рота матэрыяльнага забеспячэння;
  • рота БЛА;
  • рота РХБ абароны;
  • рота РЭБ;
  • медыцынская рота.

Абсталяванне і ўзбраенне

правіць

Аснову транспартнай тэхнікі брыгады складаюць гусенічныя цягачы МТ-ЛБВМК, двухзвенныя цягачы ДТ-10, ДТ-30 і ТТМ-4902[6], снегоходы А-1, ТТМ-1901 «Беркут» з ацяплянай кабінай[7], паўнапрывадныя грузавікі Урал і КАМАЗ, адаптаваныя да экстрэмальна нізкіх тэмператур (да −52 °C).[8]

На ўзбраенні брыгады складаюцца самаходныя гаўбіцы 2С1.[9] 82-мм мінамёты 2Б14, БПЛА Арлан-10[10].

Зноскі

правіць
  1. першай у Расіі арктычнай брыгадзе Паўночнага флота ўручылі баявы сцяг злучэння (руск.). ТАСС (17 студзеня 2015). Праверана 1 жніўня 2016.
  2. а б арктычную брыгаду мотастралкоў Паўночнага флота паднялі па вучэбнай трывозе (руск.). ТАСС (5 лютага 2016). Праверана 1 жніўня 2016.
  3. Минобороны: арктическая мотострелковая бригада впервые участвует в проверке боеготовности (руск.). ТАСС (16 марта 2015). Праверана 1 жніўня 2016.
  4. Арктические мотострелки уничтожили «террористов» на Новой Земле (руск.). Звезда. Праверана 1 жніўня 2016.
  5. "Арктические стрелки окружили противника на промышленном объекте на Таймыре". Звезда(руск.). 28 августа 2015. Праверана 2016-08-09. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  6. "Война на снежном бездорожье: какая армейская техника выполняет задачи в полярных широтах". Звезда(руск.). 14 февраля 2016. Праверана 2016-08-09. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  7. Арктическая мотострелковая бригада получит более 100 единиц военной техники (руск.). ТАСС (22 января 2015). Праверана 1 жніўня 2016.
  8. Арктические стрелки уничтожили «террористов» на Новой Земле (руск.). Звезда (7 октября 2015). Праверана 1 жніўня 2016.
  9. Мотострелки Арктики испытывают «Гвоздики» и «Акации» (руск.). Звезда (16 февраля 2015). Праверана 1 жніўня 2016.
  10. Арктическая бригада Северного флота провела стрельбы из ЗРПК «Панцирь-С1» на Котельном (руск.). ТАСС (21 сентября 2015). Праверана 1 жніўня 2016.

Спасылкі

правіць