A.L.F.A 24 HP — першы аўтамабіль італьянскага вытворцы A.L.F.A. Аўтамабіль выйшаў на рынак у 1910 годзе і выпускаўся да 1913 года.

A.L.F.A 24 HP
Вытворца A.L.F.A
Гады выпуску 19101913
Храналогія
Alfa Romeo 20-30 HP
Фотагалерэя на Wikimedia Commons A.L.F.A 24 HP на Вікісховішчы

Аўтамабіль быў спраектаваны і зроблены пад кіраўніцтвам Джузэпэ Мэрозі (італ.: Giuseppe Merosi). Кузаў Torpedo быў распрацаваны атэлье Castagna.

Мадэль 24 HP абсталявалі монаблокавым 4-цыліндравым рухавіком аб’ёмам 4089 см³. Рухавік размяшчаўся спераду і меў 8 клапанаў. Сілавы агрэгат выдаваў 42 к.с. пры 2200 аб/хв. Альфа 24HP мела карданную трансмісіяю, якая забяспечвала машыне выдатную хуткасць і манеўранасць.

A.L.F.A 24 HP стала штуршком да з’яўлення шэрагу новых, больш магутных і тэхнічна прасунутых мадэляў (A.L.F.A 15 HP Corsa, 15/20HP і інш.), аднак сапраўдны фінансавы поспех Альфе прынесла мадэль 12 HP. Гэтая машына шмат у чым паўтарала A.L.F.A 24 HP, але была больш простай канструктыўна і менш магутнай.

Спасылкі правіць