BGN/PCGN раманізацыя беларускай мовы

BGN/PCGN раманізацыя беларускай мовы — сістэма раманізацыі (запісу лацінскім пісьмом) беларускага кірылічнага тэксту, распрацаваная супольна ў Радзе па геаграфічных назвах ЗША (BGN, United States Board on Geographic Names) і ў Пастаянным камітэце па геаграфічных назвах для брытанскага афіцыйнага выкарыстання (PCGN, Permanent Committee on Geographical Names for British Official Use).

Гэтая раманізацыя для беларускай мовы — частка шырэйшага збору сістэм раманізацыі BGN/PCGN, які ўлучае метады для 29 розных моваў. Частка, якая тычыцца беларускай мовы, была супольна ўхвалена гэтымі арганізацыямі ў сваім сённяшнім выглядзе ў 1979. Мяркуецца, што сістэма BGN/PCGN адносна прасцейшая ў вымаўленні і інтуіцыйна лепей зразумелая для англамоўнага чытача, чым іншыя сістэмы раманізацыі. Сістэма выкарыстоўваецца ў англамоўнай картаграфічнай і падобнай прадукцыі (напр., геаграфічныя базы дадзеных).

У гэтай сістэме ўжываюцца толькі базавы лацінскі алфавіт (няпоўны) і знакі пунктуацыі. Ніякія дыякрытычныя знакі ці незвычайныя літары не патрабуюцца, хоць існуе неабавязковае правіла ўжывання знаку інтэрпункцыі «·» дзеля пазбягання неадназначнасцяў.

BGN/PCGN раманізацыя беларускай мовы (1979)
Беларуская літара Раманізацыя Заўвагі Прыклады
А (а) A (a) Антон = Anton
Вілейка = Vilyeyka
Б (б) B (b) Брэст = Brest
Дубна = Dubna
В (в) V (v) Віцебск = Vitsyebsk
Асіповічы = Asipovichy
Г (г) H (h) Гродна = Hrodna
Брагін = Brahin
Д (д) D (d) Добруш = Dobrush
Ліда = Lida
Е (е) Ye (ye) Гомель = Homyel’
Беліца = Byelitsa
Ё (ё) Yo (yo) Ёдкавічы = Yodkavichy
Нёман = Nyoman
Ж (ж) Zh (zh) Жлобін = Zhlobin
Ружаны = Ruzhany
З (з) Z (z) Зоя = Zoya
князь = knyaz
І (і) I (i) Ігнат = Ihnat
Мінск = Minsk
Й (й) Y (y) Пасля рэформы правапісу ў 2008 гэтая літара не сустракаецца ў пачатках беларускіх словаў. Йосель = Yosyel’
Койданава = Koydanava
К (к) K (k) Крапіўна = Krapiwna
Менск = Myensk
Л (л) L (l) Лаўна = Lawna
Лёсік = Lyosik
Купала = Kupala
Вілейка = Vilyeyka
Міхал = Mikhal
Вільня = Vil’nya
Лепель = Lyepyel
М (м) M (m) Магілёў = Mahilyow
Няміга = Nyamiha
Н (н) N (n) Наваградак = Navahradak
Баранавічы = Baranavichy
О (о) O (o) Орша = Orsha
Востраў = Vostraw
П (п) P (p) Пінск = Pinsk
Дняпро = Dnyapro
Р (р) R (r) Рагачоў = Rahachow
Сураж = Surazh
С (с) S (s) Смаляны = Smalyany
Арэса = Aresa
Рось = Ros
Т (т) T (t) Талачын = Talachyn
Масты = Masty
У (у) U (u) Уладзімір = Uladzimir
Бабруйск = Babruysk
Ў (ў) W (w) Звычайна, беларускія імёны не пачынаюцца з гэтай літары, але такі запіс можа сустрэцца ў тэкстах, аформленых паводле альтэрнатыўных правапісаў. Быхаў = Bykhaw
Воўпа = Vowpa
Іўе = Iwye
Ф (ф) F (f) Фолюш = Folyush
фортка = fortka
Х (х) Kh (kh) Хатынь = Khatyn’
Быхаў = Bykhaw
Ц (ц) Ts (ts) Ганцавічы = Hantsavichy
Стоўбцы = Stowbtsy
цьмяны = ts’ myany
мясцовы = myastsovy
Астравец = Astravyets
Прыпяць = Prypyats
Ч (ч) Ch (ch) Чэрыкаў = Cherykaw
Шчара = Shchara
Нарач = Narach
Ш (ш) Sh (sh) Шклоў = Shklow
Ашмяны = Ashmyany
Ы (ы) Y (y) Звычайна, беларускія імёны не пачынаюцца з гэтай літары, але яна можа сустрэцца ў такой пазіцыі ў беларускім запісе іншаземных імён. Ыттык-Кёль = Yttyk-Kyol’
Кобрын = Kobryn
Солы = Soly
Ь (ь) Гэтая літара не сустракаецца ў пачатках беларускіх словаў. Копысь = Kopys
рунь = run
Э (э) E (e) Эйсманты = Eysmanty
Крэва = Kreva
Ю (ю) Yu (yu) Юры = Yury
уюн = uyun
Я (я) Ya (ya) Язэп = Yazep
Івянец = Ivyanyets
’’ Гэты знак выкарыстоўваецца дзеля азначэння палаталізацыі, і не ўваходзіць у стандартны алфавіт. зезд = z’’yezd
Зг (зг) Z∙h (z∙h) Карыстанне гэтым дыграфам неабавязковае.
Кг (кг) K∙h (k∙h) Карыстанне гэтым дыграфам неабавязковае.
Сг (сг) S∙h (s∙h) Карыстанне гэтым дыграфам неабавязковае.
Тс (тс) T∙s (t∙s) Карыстанне гэтым дыграфам неабавязковае.
Цг (цг) ts∙h (ts∙h) Карыстанне гэтым дыграфам неабавязковае.
Ґ (ґ) G (g) Гэтая літара састарэлая.

Літаратура правіць

  • United States Board on Geographic Names Foreign Names Committee Staff, 1994. Romanization Systems and Roman-Script Spelling Conventions, p. 23.