Заражэнне расліны выклікае развіццё масы тонкіх карэньчыкаў, прыводзіць да памяншэння стрыжневага кораня і зніжэння ўтрымання цукру. Заражаныя расліны ў меншай ступені здольныя прымаць ваду і схільныя да заўчаснага завядання яшчэ ў спрыяльны для росту перыяд. Калі інфекцыя распаўсюджваецца на ўсю расліну, на лісці з’яўляюцца жоўтыя плямы, развіваецца некроз частак расліны, што паслужыла для выбару назвы віруса.
Вірус перадаецца пратыстамі з атраду Plasmodiophorida — Polymyxa betae, па адной з ранніх гіпотэз патагенезу ўзбуджальнікам рызаманіі разглядаліся менавіта яны.
Polymyxa betae валодаюць высокастойкімі спорамі, якія могуць захоўвацца ў глебе больш за двух дзесяцігоддзяў. Вірус можа доўгі час знаходзіцца ў спорах і трапляе ў расліну, толькі калі з’яўляюцца рухомыя зааспоры Polymyxa betae.
Зноскі