Babymetal (яп.: ベビーメタル «Бэбіметал») «стылізавана як BABYMETAL» — японская вакальна-танцавальны каваі-метал-гурт. Іх гуказапісвальная кампанія вызначае стыль гурта як «каваі-метал». У складзе гурта дзве ўдзельніцы — Su-metal (Судзука Накамота) і Moametal (Моа Кікуці).Раней трэцяй удзельніцай гурта была Yuimetal (Юі Мідзуна), але 19 кастрычніка 2018 года на афіцыйным сайце гурта з’явілася паведамленне аб тым, што Юі пакінула гурт з-за дрэннага стану яе здароўя, пасля яе адсутнасці на жывых выступах са снежня 2017 года. У 2019 годзе гурт прадставіў трох бэк-танцораў, якія называюцца «Мсціўніцы» (англ.: The Avengers), якія выступалі па чарзе на кожным канцэртным шоу, утвараючы трыа з Moametal і Su-metal. На жывых выступах разам з гуртом выступаюць сесійныя музыкі, вядомыя як «Kami Band». 3 кастрычніка 2021 года гурт абвясціў аб канцы 10-годдзя Babymetal, але наўпрост не заявіўшы пра ўзяты перапынак або закрыццё гурта[1][2].

Babymetal
Асноўная інфармацыя
Жанры поп-музыка, спід-метал[d], Дэз-метал, паўэр-метал, J-pop і kawaii metal[d]
Краіны
Адкуль Токіа
Лэйблы Toy's Factory[d] і BMD Fox Records[d]
Кіраўнік Kobametal[d]
Склад
babymetal.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Першапачатковы склад Babymetal на цырымоніі GQ Men of the Year у 2015 годзе. Злева направа: YUIMETAL, SU-METAL, MOAMETAL.

Гурт быў сфарміравана як «саб-ю́ніт» (падгурт) японскай дзявочай музычнай групы Sakura Gakuin.

Іх першы сінгл быў калабарацыяй з гуртом «Kiba of Akiba». Выйшаў пад назвай «Babymetal/Kiba of Akiba» 7 сакавіка 2012 года[3] і трапіў на трэці радок у штотыднёвым індзі-хіт-парадзе «Oricon» (Oricon Indie Singles Chart, сярод рэлізаў на незалежных лэйблах гуказапісу) і на першую ў індзі-спісе крамы Tower Records Shibuya[4]. Першы ж іх сінгл «Ijime, Dame, Zettai» на мейджар-лэйбле выйшаў 9 студзеня 2013 года і прадаўся ў першы тыдзень у колькасці 19 тысяч копій, дэбютаваўшы на шостым месцы Oricon Weekly Singles Chart (гэта значыць у асноўным хіт-парадзе, за тыдзень сярод усіх рэлізаў)[5].

Вясной 2013 года Судзука, якой ужо было 15 гадоў, сканчвала сярэднюю школу і пераходзіла ў старэйшую. Такім чынам, яна павінна была «скончыць» і акадэмію Sakura Gakuin (гэта значыць пакінуць гурт Sakura Gakuin, таму што ў ёй складаюцца дзяўчынкі не старэйшыя за сярэднюю школу). Тым не менш 1 лютага на сваім канцэрце ў Токіа гурт абвясціў, што не распускаецца і будзе працягваць сваю дзейнасць па «змене свету» на працягу пэўнага часу. Ужо не як «клуб» (саб-юніт) у складзе Sakura Gakuin, а як асобны гурт.

19 чэрвеня 2013 года Babymetal выпусціў свой наступны сінгл «Megitsune»[6] пад лэйблам Toy’s Factory і іх новым падлэйблам BMD Fox Records[7].

 
Выступ Babymetal на фестывалі Sonisphere 2014 у Вялікабрытаніі.

26 лютага 2014 года выйшаў першы аднайменны альбом гурта «Babymetal». У альбом ўваходзіла трынаццаць трэкаў. Таксама абмежаваным накладам былі выпушчаныя DVD з кліпамі гурта і кадрамі з жывых выступаў[8][9]. Па дадзеных кампаніі «Oricon» у першы тыдзень пасля рэлізу альбом быў прададзены ў Японіі ў больш чым 37 тысячах экзэмплярах[10]. У чарце кампаніі «Oricon» альбом дэбютаваў на 4-м месцы, а ў чарце часопіса «Billboard Japan» — на 2-м[11]. 1 і 2 сакавіка 2014 года гурт даў два канцэрты на арэне Nippon Budokan. З іх сярэднім узростам 14.7 гадоў яны сталі самымі маладымі дзяўчатамі ў гісторыі арэны, якія праводзілі там выступы. Абодва канцэрты наведалі прыкладна 20 тысяч чалавек[12]. Праз нейкі час быў выкладзены ролік, які анансаваў першы сусветны тур[13]. Першапачаткова гурт выступіў у Парыжы і Кёльне[14][15]. Фестываль Sonisphere ў Вялікабрытаніі быў пасля дададзены да тура, пасля таго як гурт атрымаў афіцыйнае запрашэнне выступіць пасля паспяховай кампаніі пад назвай «Babymetal For Sonisphere UK 2014»[16][17].

 
Выступ Babymetal на Wembley Arena, Лондан, 2015 год.

У снежні 2015 года была анансаваная дата выхаду другога альбома 1 красавіка 2016 года, а таксама новы тур з першым выступам 2 красавіка на Wembley Arena і заключнымі шоў у Tokyo Dome[18].

15 студзеня 2016 года была анансавана назва другога альбома «Metal Resistance»[19].

Іх другі альбом адрозніваўся ад дэбютнага альбома. Yuimetal заяўляла, што «у параўнанні з першым альбомам, у другім альбоме яны кінулі выклік мноству новых, розных тыпаў музычных жанраў, нават больш, чым раней». Таксама адрозненне складаецца ў тым, што ў ім ужываецца больш пазітыўная лірыка чым раней. Гурт імкнуўся ахапіць больш стыляў для прыцягнення больш шырокай аўдыторыі. Гурт вырашыў назваць альбом «Metal Resistance», таму што яны верылі, што гэта назва ўяўляе, хто яны і чым займаюцца ў якасці Babymetal[20].

19 і 20 верасня 2016 года адбыліся заключныя шоу сусветнага тура 2016 года, якія прайшлі ў Tokyo Dome. Квіткі на абодва канцэрты былі цалкам распрададзеныя і кожны канцэрт наведалі прыкладна 55000 чалавек. Yuimetal прызналася, што яна «усё яшчэ ў шоку», што яны выступілі на гэтай пляцоўцы. Moametal адчувала тое ж самае, называючы гэта «вялікім выпрабаваннем для маладых дзяўчат нашага ўзросту выступаць на гэтай пляцоўцы». Su-metal патлумачыла, што «у Японіі мы гулялі на многіх буйных пляцоўках, такіх як Budokan і іншыя, але Tokyo Dome заўсёды быў месцам, у якім я марыла выступіць»[21].

2 і 3 снежня 2017 года прайшлі канцэрты на арэне «Hiroshima Prefectural Sports Center» і насілі назву Legend «S» Baptism XX[22]. Гэта былі першыя канцэрты ў Хірасіме, родным горадзе Судзукі, якія былі раннім святкаваннем яе паўналецця. Гэта таксама быў першы канцэрт які гурт правяла без Yuimetal з-за яе стану здароўя[23].

30 снежня гітарыст «Kami Band» Мікіа Фудзіёка ўпаў з назіральнай пляцоўкі. Памёр 5 студзеня 2018 года[24].

1 красавіка 2018 года Babymetal размясціла на сваім канале ў YouTube таямнічае відэа пад назвай «Metal Resistance Episode VII — The Revelation». У Відэа гаворыцца, што існуе «цёмны бок» Babymetal, «з сямю металічнымі духамі», і што «пачынаецца новая эра»[25]. 1 мая яны абвясцілі праз Twitter, што запускаюць уласны лэйбл, названы Babymetal Records[26].

У маі 2018 года, на першым канцэрце ў туры па Злучаным Штатам апынулася, што Yuimetal не будзе прымаць удзел у туры без папярэдняга папярэджання. На фоне чутак аб статусе фанатаў Yuimetal у гурце, прадстаўнік «5B Management», амерыканскай кіруючай кампаніі, якая прадстаўляе Babymetal, адказаў на запыт часопіса «Alternative Press Magazine», сказаўшы, што «Yuimetal застаецца членам гурта, але яна не будзе ўдзельнічаць у гэтым туры ў цяперашні час». Адказ таксама намякаў на тое, што «новае апавяданне пра будучыню гурта ў цяперашні час эвалюцыянуе» і «сюжэт», які «змяніўся»[27].

19 кастрычніка 2018 года, незадоўга да старту азіяцкай часткі тура, выйшаў новы сінгл «Starlight». У той жа дзень было абвешчана, што Yuimetal больш не удзельнічае ў Babymetal[28]. Юі апублікавала запіс, дзе патлумачыла сваё рашэнне і яе жаданне займацца сольнай кар’ерай[29].

1 красавіка 2019 года група абвясціла, што выпусціць трэці альбом на працягу гэтага года[30]. 23 красавіка было абвешчана аб Першым арэнным канцэрце ў Злучаных Штатах які павінен прайсці 11 кастрычніка на арэне The Forum[31]. Пазней апынулася, што ў гэты ж дзень выходзіць і трэці альбом гурта «Metal Galaxy»[32]. 10 мая 2019 года выйшаў новы сінгл «Elevator Girl»[33]. 1 ліпеня 2019 года гурт выпусціў новы сінгл і відэа да яго пад назвай «PA PA YA!!» сумесна з рэперам F. HERO[34]. Відэа, знятае на адным з канцэртаў на «Yokohama Arena». У відэа таксама прысутнічае дадатковы танцор Кано Фудзіхіра, адна з трох дзяўчат, у цяперашні час танцуе замест Юі — Кано Фудзіхіра, Рыха Саясі і Мамока Окадзакі, якія вядомыя як «Мсціўніцы» (англ.: The Avengers[35][36].

У кастрычніку 2019 года гурт дасягнуў вяршыні чарта Billboard Rock Top Albums Chart, стаўшы першай азіяцкай камандай, якой гэта удалося[37]. Праз год Babymetal выступілі ў якасці запрошанага артыста на EP Bring Me the Horizon Post Human: Survival Horror у песні «Kingslayer»[38].

16 лістапада 2020 года NHK абвясціў, што Babymetal прынялі ўдзел у 71-й навагодняй праграме NHK Kōhaku Uta Gassen[39]. Яны выканалі «Ijime, Dame, Zettai»[40][41] і «Endless Rain» з Ёсікі, Роджэрам Тэйларам і Браянам Мэем з Queen, Сарай Брайтман, SixTones, LiSA і Milet[42].

23 снежня 2020 года быў выпушчаны першы зборнік гурта «10 Babymetal Years»[43]. У гонар 10-годдзя ўтварэння гурта 25 жніўня 2021 года канцэртныя відэа гурта «10 Babymetal BUDOKAN» былі выпушчаныя ў фармаце аўдыё-вінілу[44]. 10 кастрычніка 2021 года гурт выпусціў загадкавае відэа, намякаючы на перапынак ці канец гурта з паведамленнем: «Тры металічных духу, якія ззялі з 2010 года, нават калі б яны пакінулі Зямлю, працягвалі б вечна ззяць ў нашых сэрцах і ва ўсёй Металічнай Галактыцы. Легенда ператвараецца ў міф, які ператвараецца ў жывую Легенду… Што чакае нас за канцом лесвіцы, якая вядзе ў жывую Легенду, ведае толькі Лісіны Бог»[45].

1 красавіка 2022 года на сваім афіцыйным сайце гурт абвясціў пра пачатак падзеі «THE OTHER ONE» — плана па аднаўленні праз віртуальны свет «METALVERSE», які «пакажа нам той бок Babymetal, пра існаванне якога мы і не падазравалі». Адначасова з гэтым на сайце быў адкрыты доступ да лічбавай галерэі «THE OTHER ONE», якая дазволіць пазнаёміцца з «зноў адкрытымі песнямі і візуальнымі эфектамі, якія будуць адноўлены на аснове алгарытму METALVERSE»[46][47].

Склад правіць

Афіцыйна былі апублікаваныя толькі імёны асноўных удзельнікаў Babymetal.

 
Babymetal (у складзе SU-METAL і MOAMETAL) выступаюць на Rock am Ring у 2018 годзе.
Цяперашнія ўдзельнікі
Kami Band
  • Такаёсі Амура — гітара (з 2013 года)[48][49]
  • Leda (Deluhi/Galneryus) — гітара (з 2013 года)[50]
  • Ісаа Фудзіта — гітара (з 2015 года)[51]
  • BOH (Binecks) — бас-гітара (з 2013 года)[49]
  • Хідэкі Аояма (Ever+Last) — барабаны (з 2013 года)[49]
Былыя ўдзельнікі
  • YUIMETAL (Юі Мідзуна) — вядучы і бэк-вакал (2010—2018)[52]
  • Мікіа Фудзіёка — Kami Band — гітара (2013—2018; памёр у 2018)[53]
Музыкі Pre-Kami Band
  • Хідэфумі Усамі — праграмаванне (2012[54]—?)
  • Shin — ударныя (2012)[55]
  • Ryo — бас-гітара (2012)[56]
  • Shiren — гітара (2012)[57]
  • Хірокі Араі — гітара (2012)[58]
  • Ikuo — бас-гітара (2013)[48]
Мсціўніцы(англ. The Avengers)
  • Рыха Саясі — дадатковы танцор (2019—2020)[59]
  • Кана Фудзіхіра — дадатковы танцор (2019—2020)
  • Мамока Окадзакі — дадатковы танцор (2019—2021)[60]
Канцэртныя ўдзельнікі
  • Юя Маэта — Kami Band; ударныя (2014)[61]
  • Ісаму Такіта — Kami Band; бас-гітара (2017)[49]
  • Эйдзі Мацумота — Kami Band; ударныя (2018)
  • Юсуке Хірага — Kami Band; гітара (2018)
  • Мінако Маруяма — дадатковы танцор (2018)
  • Мінамі Цукуі — дадатковы танцор (2018)
  • Сако Акіяма — дадатковы танцор (2018)
  • Сая Хіра — дадатковы танцор (2018)[62]
  • Катона Аморы — дадатковы танцор (2018)[63]

Часавая шкала правіць

Зноскі

  1. Войдите на Facebook (руск.). Facebook. Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2021.
  2. BABYMETAL ends an era, only the FOX GOD knows when they'll be back (англ.). JROCK NEWS. Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2021.
  3. さくら学院. Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2020.
  4. 女の子3人組のメタルダンスユニット“BABYMETAL”、初の単独シングル発売決定 | ニュース | Deview-デビュー. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2019.
  5. ヒットがみえる! エンタメマーケット情報サイト ORICON BiZ online. Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2020.
  6. BABYMETAL To Release "Megitsune" On June 19th(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2022.
  7. BABYMETAL 『メギツネ』 - TOWER RECORDS ONLINE. Архівавана з першакрыніцы 18 снежня 2019.
  8. BABYMETAL(недаступная спасылка). web.archive.org (1 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2014. Праверана 4 кастрычніка 2022.
  9. BABYMETAL(недаступная спасылка). web.archive.org (1 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2014. Праверана 4 кастрычніка 2022.
  10. CDアルバム 週間ランキング-ORICON STYLE ランキング(недаступная спасылка). web.archive.org (5 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2014.
  11. Billboard Japan Top Albums Sales | Charts. Billboard JAPAN. Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2016.
  12. BABYMETAL、武道館単独公演で史上最年少記録. ORICON NEWS. Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2020.
  13. BABYMETAL - WORLD TOUR 2014 - Trailer. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2020.
  14. BabyMetal Play 'Wikipedia: Fact or Fiction. Loudwire.com (24 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2017.
  15. Babymetal武道館で第1章完結、海外武者修行の旅へ - 音楽ナタリー (6 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2018.
  16. Babymetal For Sonisphere UK 2014. Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2022.
  17. UK BRACE FOR BABYMETAL!(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2014. Праверана 4 кастрычніка 2022.
  18. BABYMETAL、宙を舞う! 新曲連打、大発表続々で燃えた横浜アリーナ公演レポート!-rockinon.com|https://rockinon.com/news/detail/135677 (яп.). rockinon.com. Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2021.
  19. BABYMETAL、新作名は『METALRESISTANCE』 4・1に“お告げ”も. ORICON NEWS. Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2020.
  20. Once Upon a Time, Babymetal's Members Admit They Were 'Afraid' of Metal. Billboard (4 мая 2016). Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2020.
  21. Kerrang!-Issue 1639 - Get your Digital Subscription. (англ.). Magzter. Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2022.
  22. BABYMETAL(недаступная спасылка). web.archive.org. Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2017. Праверана 4 кастрычніка 2022.
  23. BABYMETAL(недаступная спасылка). web.archive.org. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2017. Праверана 4 кастрычніка 2022.
  24. Japanese heavy metal band BabyMetal pay tribute to band member who has died (англ.). Metro (9 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2020.
  25. METAL RESISTANCE EPISODE VII - THE REVELATION -. Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2020.
  26. A New Partnership And Establishment Of A New Record Label in US: BABYMETAL RECORDShttp://www.babymetal.com/news/detail.php?id=149 …#BABYMETAL #BABYMETALRECORDSpic.twitter.com/WlTESqEHDS. Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2020.
  27. Yuimetal is still in BABYMETAL. Alternative Press. Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2020.
  28. BABYMETAL Official Site(недаступная спасылка). web.archive.org (20 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2018.
  29. ファンの皆様へ(недаступная спасылка). web.archive.org (19 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2018.
  30. Blabbermouth. BABYMETAL To Release New Album This Year. BLABBERMOUTH.NET (1 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2020.
  31. BABYMETAL. BABYMETAL. Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2022.
  32. Joe DiVita. Babymetal Announce Third Album 'Metal Galaxy'. Loudwire. Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2020.
  33. NEW BABYMETAL ALERT: Take a listen to ‘Elevator Girl’. Wall Of Sound (9 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2020.
  34. BABYMETAL - PA PA YA!! (feat. F.HERO) (OFFICIAL). Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2019.
  35. BABYMETAL To Have Three New Girls Fill In As Third Member; Unveil New "Pa Pa Ya!" Music Video. Metal Injection. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2020.
  36. BABYMETAL、YUIMETAL脱退やアベンジャーズを語る「新しい風が吹いている」 - めるも(недаступная спасылка). ニュース&エンタメ情報『めるも』. Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2020. Праверана 4 кастрычніка 2022.
  37. BABYMETAL Becomes The First Asian Act To Top Billboard's Top Rock Albums Chart. Metal Injection (24 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2020.
  38. Album reviews: Bring Me the Horizon, Elvis Costello and Eels (29 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2020.
  39. twitter.com NHK announcing some of the performers for the 71st Kōhaku Uta Gassen.
  40. Poll on which performance people are looking forward to for 71st NHK Kōhaku Uta Gassen. Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2020.
  41. Tweet by NKH on the setlist and approximate timeslots. Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2021.
  42. Watch Queen's Brian May and Roger Taylor play X-Japan's Endless Rain with Yoshiki and Babymetal on Japan's biggest TV show (4 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2021.
  43. 結成10年を記念した “BEST ALBUM” 10形態リリース決定! (яп.). Toy's Factory (10 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2021.
  44. 10 BABYMETAL LEGENDS LIVE VINYL SERIES (яп.). Toy's Factory (4 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2021.
  45. BABYMETAL Post Cryptic Salutation Video Suggesting Hiatus or Closing Era (англ.). Wall Of Sound (10 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2021.
  46. BABYMETALから“FOX DAY”に新たなお告げ、もうひとつのベビメタ物語「THE OTHER ONE」始まる (яп.). 音楽ナタリー (1 красавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2022.
  47. BABYMETAL Announces “THE OTHER ONE” Restoration Project & More (англ.). Unofficial BABYMETAL News (2 красавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2022.
  48. а б 大村孝佳 🚬 🍺 ✋(΄⌒◞౪◟⌒`). IKUOさんの隠蔽ゼロ体質は、日本が見習うべき姿であると感じました。卒倒しそうです(꒪ω꒪υ) #白目 RT @IKUObass190: おー!ギターの神(笑)!お疲れ様でした!"@TakayoshiOhmura:@IKUObass190 お疲れメタルの神様でした〜(❛ᴗ❛人)✧ (яп.). @TakayoshiOhmura (2 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2019.
  49. а б в г The Best Worst Band in the World Are Playing the UK – Lord Have Mercy. Huffington Post UK (29 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2014.
  50. McQuistan. An Interview With Babymetal – Bow Down to Your Kitsune. Huffington Post (14 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2015.
  51. ja:BABYMETAL「神バンド」に新ギタリスト加入か?ネット上で話題沸騰中 (яп.). AOL.jp (22 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2016.
  52. BABYMETAL Official Site — Important Announcement from BABYMETAL(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2018.
  53. Babymetal Guitarist Mikio Fujioka Dies at 36. Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2018.
  54. 宇佐美秀文. 本番終了。今日はBABYMETALのワンマンライブ、渋谷O-EASTで2ステージでした!おニュー卓と共にマニピュで爆音に参戦してきましたー。 (яп.). @Hidefumi_Usami (6 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2019.
  55. 『【10/06】ナイショのメタルライブ』 (яп.). Type-B 「二太郎、末っ子、早生まれ」. Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2019.
  56. 『ジャガイモゴロゴロ』 (яп.). RYOのブログ. Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2019.
  57. 東方アレンジワンマンツアーやります. BABYMETAL LEGEND"I"  「Ijime,Dame,Zettai」(October 6,2012): @YouTubeさんから この頃のバンドもなかなか上手いじゃないか(・∀・)これ、オレオレ! (яп.). @shiren_ANKM (21 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2019.
  58. LIVE SUPPORT | 〜 (яп.). Arai Hiroki 新井弘毅. Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2019.
  59. ベビメタ新体制で初単独公演 元モー娘鞘師も登場 - 音楽 : 日刊スポーツ (яп.). nikkansports.com. Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2019.
  60. "ja:BABYMETAL、YUIMETAL脱退やアベンジャーズを語る「新しい風が吹いている」 - めるも". Merumo(яп.). 2019-09-21. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2020. Праверана 4 кастрычніка 2022.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2020. Праверана 4 кастрычніка 2022.
  61. ja:ドラムスクール講師:前田先生 (яп.)(недаступная спасылка). Sound Studio Kicca (28 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2016.
  62. 浅草レヴュー 虎姫一座 OFFICIAL WEB SITE(недаступная спасылка). torahi.me. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2019. Праверана 4 кастрычніка 2022.
  63. 森久保祥太郎、10代女性ロックユニット「IRONBUNNY」結成に興奮 目標は"未来征服". ORICON NEWS. Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2019.

Спасылкі правіць