Barbican Centre (Ёрк)
Barbican Centre — крыты забаўляльны цэнтр у горадзе Ёрк, Англія. На арэне праводзяцца розныя музычныя мерапрыемствы, сямейныя шоў, грамадскія мерапрыемствы, а таксама канферэнцыі на працягу ўсяго года. На арэне 1500 сядзячых месцаў і 1900 стаячых[1]. Barbican Centre таксама з’яўляецца месцам правядзення аднаго з самых прэстыжных снукерных турніраў, чэмпіянату Вялікабрытаніі, які праходзіў на гэтай арэне з 2001 па 2006 гады і з 2011 года па сённяшні дзень штогод[2]. Цэнтр размешчаны на паўднёвым ускрайку цэнтра Ёрка, насупраць гарадскіх сцен[3].
Зноскі
правіць- ↑ York Barbican Centre(недаступная спасылка). visityork.org. Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2012. Праверана 7 December 2011.
- ↑ UK Snooker Championship(недаступная спасылка). Yorkbarbican.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2011. Праверана 7 December 2011.
- ↑ How to find York Barbican(недаступная спасылка). Yorkbarbican.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2011. Праверана 7 December 2011.