Benson & Hedges Championship 2002 (снукер)
Benson & Hedges Championship 2002 — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 19 па 31 кастрычніка 2002 года ў Towers Snooker Club, у Мэнсфілдзе, Англія. Турнір стаў 13-м розыгрышам Benson & Hedges Championship, які быў заснаваны ў 1990 годзе. Турнір стаў апошнім, які спансавала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £44,900, з якіх £6,000 атрымаў пераможца. Апроч таго, пераможца спаборніцтва атрымліваў права ўдзельнічаць у найбуйнейшым запрашальным турніры сезона — Мастэрс.
Benson & Hedges Championship 2002 | |
Тэрміны | 19 — 31 кастрычніка 2002 |
---|---|
Арэна | «Towers Snooker Club» |
Горад | Мэнсфілд |
Краіна | Англія |
Спонсар | Benson and Hedges |
Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £44,900 |
Прызавыя пераможцы | £6,000 |
Мінулы чэмпіён | Раян Дэй |
Фінал | |
Пераможца | Марк Дэвіс |
Фіналіст | Мэхмэт Хусну |
Лік | 9:6 |
Статыстыка турніру | |
Найвышэйшая серыя | 147 (Тоні Драга) |
←2001 ● Benson & Hedges Championship ● 2004→ |