Building 429
«Building 429» (бел.: «Збудаванне 429») — хрысціянскі рок-гурт з ЗША, які з 2019 года працуе пад сваім музычным лейблам «3rd Wave Music»[1].
Building 429 | |
---|---|
![]() «Building 429» падчас тура «United We Stand Tour» у 2013 годзе, злева направа: Аарон Бранч, Джэйсан Рой, Майкл Андэрсан, Джэсі Гарсія | |
Асноўная інфармацыя | |
Жанр | хрысціянскі рок |
Гады | 1999 – наш час |
Краіна |
![]() |
Горад | Феетвіл, Паўночная Караліна |
Адкуль | Феетвіл |
Мова песень | англійская |
Лэйблы | |
Склад |
Майкл Андэрсан Аарон Бранч Джэсі Гарсія Джэйсан Рой |
Былыя ўдзельнікі |
Скоці Бешэрс Пол Боўдэн Крысціян Фюрэр Сол Джонсан |
building429.com | |
![]() |
Узнагароды і намінацыі Правіць
У 2005 годзе на 36-й цырымоніі «GMA Dove Awards» гурт атрымаў намінацыі ў катэгорыях «Новы артыст года» (перамога), «Песня года» і «Рок / Сучасная запісаная песня года» (абедзве за «Glory Defined»).
На ўладанне музычнай прэміяй «Billboard Music Awards» за найлепшую хрысціянскую песню ў 2013 годзе была вылучана песня «Where I Belong», у 2014 — «We Won’t Be Shaken».
На 56-й цырымоніі «Грэмі» ў 2014 годзе альбом «We Won’t Be Shaken» быў намінаваны ў катэгорыі «Найлепшы альбом сучаснай хрысціянскай музыкі».
Назва гурта Правіць
Назва «Building 429» паходзіць ад біблейскага ўрыўка з ліста да Эфесянаў Святога Апостала Паўла 4:29, які абвяшчае: «Усякае ліхое слова хай не выходзіць з вуснаў вашых, але толькі добрае на збудаванне, каб давала ласку тым, што слухаюць»[2].
Дыскаграфія Правіць
Студыйныя альбомы Правіць
- 2000: Building 429
- 2002: Flight
- 2004: Space in Between Us
- 2006: Rise
- 2007: Iris to Iris
- 2008: Building 429
- 2011: Listen to the Sound
- 2013: We Won’t Be Shaken
- 2015: Unashamed
- 2018: Live the Journey[3]
Удзельнікі Правіць
|
Зноскі Правіць
- ↑ Evans Price, Deborah. Christian Rockers Building 429 Launch New 3rd Wave Label, Premiere 'Fear No More' Song: Exclusive . Billboard (5 сакавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2019. Праверана 30 ліпеня 2019.
- ↑ (in en)Building 429 - Interview. https://www.youtube.com/watch?v=xGWAPvIQA8s. Retrieved on 2021-08-24.
- ↑ CCM News. Building 429 to Release New Album 'Live The Journey' Sept. 7th (англ.). CCM Magazine (15 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2019. Праверана 30 ліпеня 2019.