Bull (бронеаўтамабіль)

Пусты элемент Вікіданых

Bullбронеаўтамабіль з V-вобразным корпусам, распрацаваны сумеснымі намаганнямі кампаній Ceradyne, Ideal Innovations Inc. (I-3) і Oshkosh Corporation.

Створаны ў рамках конкурса MRAP II у 2007 годзе, які быў абумоўлены патрэбай стварыць машыну, абароненую ад прыдарожных бомб. Папярэднее пакаленне браневікоў, як паказаў вопыт вайны ў Іраку, не здольна супрацьстаяць выбухам самаробных выбуховых прылад без дадатковых камплектаў броні[1].

Кампанія Oshkosh вырабіла для бронеаўтамабіля шасі незалежнай сістэмай падвескі TAK-4 і камп’ютэрнае абсталяванне Commercial Off the Shelf (COTS)[2].

Аўтамабіль важыць каля 40 тысяч фунтаў і каштуе каля 500 000 долараў (у тры разы больш, чым Humvee )[3].

Крыніцы

правіць
  1. [1](недаступная спасылка)
  2. Oshkosh, Ceradyne and I3 Team up to Position the Bull for MRAP(недаступная спасылка). Defense-update.com. Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2015. Праверана 19 снежня 2015.
  3. [2](недаступная спасылка)