CYGO

беларускі рэпер

CYGO (сапр. імя: Леанід Вакульчук; нар. 6 чэрвеня 1998, Магілёў, Беларусь) — беларускі рэпер, аўтар-выканаўца і паэт. Праславіўся ў 2018 годзе з песняй «Panda E», якая ў выніку стала самай папулярнай песняй усяго года ў сацыяльнай сетцы «УКантакце»[1][2][3].

CYGO
Поўнае імя Леанід Вакульчук
Дата нараджэння 6 чэрвеня 1998(1998-06-06) (25 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак,
Гады актыўнасці 2018 — ц.ч.
Інструменты вакал[d]
Жанры спявак, рэп-выканаўца
Псеўданімы CYGO, CYGNUS
Лэйблы Klever Label

Біяграфія правіць

Леанід нарадзіўся 6 чэрвеня 1998 года ў горадзе Магілёве ў сям’і футбольнага агента і выхавальніцы траіх дзяцей. З 5-га класа стаў удзельнічаць у конкурсах вакалу і чытальнікаў, дзе займаў прызавыя месцы. Калі хлопчыку споўнілася 10 гадоў, бацькі развяліся, пасля чаго Леанід прыняў рашэнне жыць з бацькам і пераехаў у Брэст[4]. З’яўляецца намінантам прэміі «ЖАРА Music Awards».

Улетку 2018 года выдаў сінгл «Panda E», які заняў вядучыя месцы ў вядомых чартах і стаў двойчы плацінавым. Песня ўвайшла ў чарты Apple Music (1-е месца), Boom (1-е месца), Top YouTube Hits (1-е месца), Top Radio Hits (5-е месца), Itunes (9-е месца), Яндэкс. Музыка (14-е месца)[5]. Пазней на сінгл быў зняты відэакліп [6]. Украінскі камедыйны праект «Чоткий Паца» разам з дзеячам мастацтваў і акцёрам Аляксандрам Жарабко зрабіў пародыю на гэту кампазіцыю. Кліп-пародыя «Праўда» адразу ж пасля прэм’еры апынуўся ў раздзеле «У трэндзе» на сайце YouTube[7][8][9].

Другой песняй спевака стала «Оттепели теперь», якую ён прадставіў у гэтым жа годзе[10]. Наступнай песняй спевака стала «Больной на голову»[11].

У 2019 годзе ў выканаўцы выйшаў першы альбом, які атрымаў назву «Псих без неё не может». У альбом увайшлі 4 песні: «Псих без неё не может», «Чёрная роза», «Ты грех» і «Ааа»[12][13].

Дыскаграфія правіць

Альбомы правіць

  • 2019 — «Псих без неё не может»
  • 2019 — «Low Love E»

Відэакліпы правіць

  • 2018 — «Panda E»
  • 2019 — «Чёрная роза» (feat. Любоў Успенская)
  • 2020 — «АК-47»
  • 2020 — «Что потом?»

Зноскі правіць

  1. Вконтакте назвал самые популярные треки. super.ru (18 снежня 2018).
  2. Вконтакте назвала самые популярные треки 2018 года(недаступная спасылка) (26 снежня 2018). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2019. Праверана 25 красавіка 2019.
  3. Названы самые популярные песни 2018 года. vgoroden.ru (26 снежня 2018).
  4. Кто такой Cygo - артист, чью единственную песню узнают все. the-flow.ru (26 ліпеня 2018).
  5. "Оттепели тепер" - Cygo выпустил новую песню. the-flow.ru (12 кастрычніка 2018).
  6. Cygo "Panda E" - теперь и клип (26 лістапада 2018).
  7. Актёр Александр Жеребко спас жизнь человеку с помощью херсонского арбуза (руск.). khersondaily.com. Праверана 18 студзеня 2019.
  8. Актёр Александр Жеребко показал бэкстейдж со съёмок «арбузного клипа» (руск.). ХЕРСОН Онлайн общественно политическое интернет издание. Праверана 18 студзеня 2019.
  9. Телеканал «Dnestr TV». Чоткий Паца feat Александр Жеребко — Правда.
  10. "Оттепели теперь" - Cygo выпустил новую песню (12 кастрычніка 2018).
  11. Cygo выпустил новую песню "Больной на голову. the-flow.ru (27 снежня 2018).
  12. Рецензия:Cygo - Псих без неё не может. intermedia.ru (14 лютага 2019).
  13. 11 альбомов февраля. kommersant.ru (21 лютага 2019).

Спасылкі правіць