Castra praetoria — умацаваны лагер прэтарыянцаў на Вімінале, у Рыме, збудаваны імператарам Тыберыем. Такім чынам усе кагорты прэтарыянцаў сталі знаходзіцца ў адным лагеры.

Руіны Castra praetoria у Рыме.
Размяшчэнне Castra praetoria

Castra Praetoria уяўляў сабою прамавугольнік (380 на 440 м) са сценамі таўшчынёй 2 м і вышынёй 4,73 м.[1] Уздоўж сцяны размяшчаліся шэрагі скляпеністых пакояў, дзе жылі салдаты. З 271 года лагер стаў часткай Аўрэліянавай сцяны (Porta Praetoriana), і быў разбураны пры імператары Канстанціне. Да нашых дзён захаваліся разваліны паўночнай і ўсходняй часткі лагера, а таксама часткова паўднёвы бок.

Гэты тэрмін даў назву рымскаму кварталу Castro Pretorio і аднайменнай станцыі метро.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Bunson, Matthew (1994). Encyclopedia of the Roman Empire. New York: Facts on File Inc. ISBN 0-8160-3182-7

Спасылкі правіць