Character.ai (ад англ.: character — персанаж, асоба) — інтэрнэт-дадатак з функцыямі чат-бота, які працуе на нейронавай моўнай мадэлі. Вэб-дадатак можа генераваць тэкставыя адказы, падобныя да чалавечага пісьма, удзельнічаць у кантэкснай гутарцы. Бэта-мадэль, створаная былымі распрацоўшчыкамі мадэлі LaMDA Ноамам Шазірам і Даніэлем Дэ Фрэйтасам, была выкладзена ў сеціва ў публічны доступ ў верасні 2022 года[1][2].

Character.ai
Выява лагатыпа
URL character.ai
Тып сайта чат-бот[d] і вэб-праграма
Аўтар Ноам Шазір[d]
Пачатак працы 16 верасня 2022

Праз Character.ai карыстальнікі могуць ствараць «персанажаў» з пэўнымі «асобамі», усталёўваць пэўныя параметры, а затым публікаваць іх для доступу іншых карыстальнікаў. Персанажы могуць быць як арыгінальнымі, так і заснаванымі на канкрэтных выдуманых асобах і рэальных людзях. Некаторыя персанажы створаны з пэўнымі мэтамі, такімі як дапамога ў творчасці або вядзенне тэкставай ролевай гульні[3][2]. Карыстальнікі могуць не толькі размаўляць з адным персанажам, але і арганізоўваць групавыя чаты з некалькімі з іх, якія могуць размаўляць як з карыстальнікам, так і адзін з адным.

Прынцып генеравання паведамленняў правіць

Калі персанаж дасылае свой адказ, карыстальнікі могуць ацаніць яго, выкарыстоўваючы шкалу ад 1 да 4 зорак. Акрамя гэтага, у карыстальнікаў ёсць магчымасць зазначыць прычыны, па якіх яны выбралі пэўную колькасць зорак, выбраўшы варыянты з прапанаваных дадаткам. Гэта дзеянне ў першую чаргу ўплывае на адзнаку персанажа, аднак таксама спрыяе навучанню алгарытму паводзін у цэлым. Падчас узаемадзеяння з персанажам карыстальнік таксама можа націснуць на стрэлку направа, каб штучны інтэлект згенераваў альтэрнатыўны адказ. Пасля гэтага можна прагледзець усе варыянты згенераваных паведамленняў, перамыкаючыся стрэлкай налева[4].

Праграма Character.ai, створаная на аснове перадавых мадэлей глыбокага навучання і пашыраных моўных мадэлей, у цяперашні час знаходзіцца ў стадыі бэта-тэставання і ўдасканальваецца. 5 лістапада 2022 года памяць, якая выдзяляецца на захоўванне размоў з карыстальнікам, была павялічана ўдвая ў параўнанні з папярэдняй, каб ШІ мог «запамінаць» больш раннія паведамленні[5].

«Асобы» персанажаў фарміруюцца карыстальнікам на аснове апісання, складзенага з пункту гледжання персанажа, яго прывітальнага паведамлення і шэрагу зададзеных карыстальнікам прыкладаў зносін, што ў далейшым удасканальваецца выстаўленнем адзнак падчас гутаркі і мадыфікацыі зададзеных параметраў з мэтай больш дакладнай адпаведнасці стылю і характару паведамленняў, якія жадае карыстальнік[6].

Стваральнікамі Character.ai не заахвочваецца стварэнне падчас працы з вэб-дадаткам «кантэнту парнаграфічнага характару», што выяўляецца ў аўтаматычным накладанні ценявой блакіроўкі на персанажаў, пры стварэнні якіх была ўжыта адпаведная лексіка. Такая палітыка выклікала негатыўную рэакцыю з боку карыстальнікаў[7].

Зноскі правіць

  1. Tiku. ‘Chat’ with Musk, Trump or Xi: Ex-Googlers want to give the public AI. The Washington Post (7 кастрычніка 2022). Архівавана з першакрыніцы October 11, 2022. Праверана November 6, 2022.
  2. а б 'Chat' with Musk, Trump or Xi: Ex-Googlers want to give the public AI | The Spokesman-Review. www.spokesman.com. Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2022. Праверана 9 лістапада 2022.
  3. Marshall. An Elon Musk chatbot tells Insider he wants to buy CNN, reinstate Trump on Twitter, and 'show people how the sausage gets made'. Business Insider (6 лістапада 2022). Архівавана з першакрыніцы November 8, 2022. Праверана November 8, 2022.
  4. Character.ai. Training a Character. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2023. Праверана 5 мая 2023.
  5. "@xpearhead posted: Conversation Memory DOUBLED!". Character.AI [англійская]. Праверана 2023-02-13.
  6. How Talking to an AI Video Game Character Made Me Cry(нявызн.). Kotaku Australia (4 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2023. Праверана 9 студзеня 2023.
  7. Madaan. Character.AI petition to add NSFW toggle amasses nearly 5,000 signatures (англ.). PiunikaWeb (14 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2023. Праверана 16 красавіка 2023.