Dzieje dobroczynności krajowej i zagranicznej z wiadomościami ku wydoskonaleniu jej służącemi (1820)

«Dzieje dobroczynności krajowej i zagranicznej z wiadomościami ku wydoskonaleniu jej służącemi» («Хроніка айчыннай і замежнай філантрапічнай дзейнасці са звесткамі па яе ўдасканаленні») — клерыкальна-філантрапічны часопіс.

Dzieje dobroczynności krajowej i zagranicznej z wiadomościami ku wydoskonaleniu jej służącemi
Тыраж

Выдаваўся ў 18201824 гг. у Вільні на польскай мове. Распаўсюджваўся па ўсей Расійскай імперыі. Змяшчаў матэрыялы пра рэлігійна-духоўнае жыццё, гісторыю і становішча царквы (пераважна каталіцкай) і філантропіі ў Расіі і за яе межамі. Асвятляў пытанні педагогікі, мастацтва, друкаваў мастацкія творы. Меў бібліяграфічны аддзел. У публікацыях часопіса ёсць звесткі пра гісторыю і тагачасны стан касцёла і уніяцкай царквы на беларуска-літоўскіх губернях, дзейнасць дабрачынных суполак у Вільні, Слуцку і інш.

Літаратура правіць

  • Касмылёў, В. «Дзее доброчынносьці краёвэй і загранічнэй...» / Валерый Касмылёў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 523 с. — С. 223. — ISBN 985-11-0041-2.