Empire V

раман рускага пісьменніка Віктара Пялевіна

«Ампір „В“. Апо́весць пра сапраўднага звышчалаве́ка» (руск.: «Ампир «В». Повесть о настоящем сверхчеловеке») — восьмы раман рускага пісьменніка Віктара Пялевіна, апублікаваны ў 2006 годзе.

Empire V
Жанр твор пра вампіраў[d]
Аўтар Віктар Алегавіч Пялевін
Мова арыгінала руская
Дата першай публікацыі 2006
Наступны Бэтмен Апола

Фармальна дзеянне «Empire V» адбываецца ў наш час, а галоўнаму герою, ад імя якога вядзецца апавяданне, каля 20 гадоў. Асаблівае месца ў прасторы «Empire V» займаюць карпарацыі («Пятая імперыя») і карпаратыўная культура.

Выхад аднайменнага фільма, знятага паводле рамана, быў запланаваны на 2019 год[1], але яшчэ не адбыўся.

Малады чалавек Раман Аляксандравіч Шторкін становіцца вампірам. Гэта адбываецца, калі Рома выпадкова знаёміцца ​​з іншым вампірам — Брамай, які вырашыў пазбавіць сябе жыцця пасля вампірычнай дуэлі. Але перад гэтым ён абавязаны перадаць іншаму чалавеку «мову» — асаблівую сутнасць, якая робіць чалавека вампірам. З дапамогай «мовы» вампір можа чытаць думкі чалавека ці іншага вампіра, паспрабаваўшы яго кроў. Як кажуць вампіры — «дэгустацыя».

Так Рома становіцца вампірам. Змяніўшы па традыцыі вампіраў імя на Рама, ён павінен цяпер змяніць лад думак. Для гэтага, як і кожны малады вампір, ён вывучае курс двух галоўных вампірычных навук: гламура і дыскурсу. Сацыялізацыя вампіра парадаксальная: з аднаго боку ён быў і, у нейкай меры, застаецца чалавекам. З іншага боку, ён становіцца вампірам, які павінен па сваёй прыродзе кантраляваць гламур і дыскурс, замест таго каб паддавацца яму. Для вампіра гэта асноўны спосаб кантраляваць чалавецтва і, адначасова, харчавацца.

Рама хутка асвойваецца ў грамадстве вампіраў. Паступова ён усё больш прызвычаіваецца да таго, што ўсе яго новыя знаёмыя і ён сам носяць імёны багоў, што слова «кроў» непрыстойна прамаўляць услых, і што ён больш не чалавек. Грамадства вампіраў жыве, амаль не перасякаючыся з грамадствам людзей, і будуецца на каштоўнасцях, якія не маюць нічога агульнага з чалавечымі. Пры гэтым чалавецтва працята агентамі вампіраў — «халдэямі», якія задаюць патрэбны вампірам напрамак культурнага і грамадскага жыцця. Паўнавартасныя любоўныя адносіны вампір можа мець толькі падобнымі да сябе, у кнізе апісаны складаныя адносіны Рамы з новай вампіркай Герай.

Рама пазнае, што насуперак усяму, што гаворыцца, пішацца і здымаецца пра вампіраў, яны ўяўляюць сабой асаблівую расу істот-сімбіёнтаў, вампірычная частка якіх, «мова», пераходзіць з часам ад носьбіта да носьбіта. Здольнасць чытаць думкі чалавека дазваляе вампірам кантраляваць людзей, а кантроль дыскурсу і гламура дазваляе рабіць тое ж самае з усім грамадствам. Уласна, асноўная мэта любога вампіра — кантраляваць чалавецтва, асноўны сродак — дэгустацыя «чырвонай вадкасці».

Жыццё Рамы пасля абарачэння складаецца не толькі з вучобы. Яму цяжка быць вампірам, ён задумваецца над вечнымі пытаннямі: «Адкуль узяўся свет?», «Што будзе пасля смерці?», «Што такое ісціна?», «Што ёсць Бог?» і актыўна шукае адказы на іх. Спрабуючы зразумець, што з ім адбываецца, ён робіць запісы, з якіх і складаецца кніга. Старэйшыя вампіры лічаць такія пачуцці звычайнай для маладых пустой блазнотай, але гэта не спыняе Раму, які імкнецца даведацца больш пра сэнс свайго жыцця вампіра. Некаторую дапамогу аказвае нетыповы вампір-талстовец Азiрыс, які ўжывае кроў і які адмовіўся ад баблоса.

У канцы кнігі высвятляецца, што Раму пакінулі недавукам наўмысна, але менавіта гэта дазволіла яму застацца больш чалавекам, чым вампірам.

Выданні

правіць
  • 2006 — Виктор Пелевин. Ампир «В». — Эксмо, 2006. — 416 с. — 150 100 экз. — ISBN 5-699-19085-6.
  • 2007 — Виктор Пелевин. Ампир «В» (аудиокнига MP3). — СиДиКом, Эксмо, 2007. — ISBN AB-02085-HB-0-RU.
  • 2008 — Виктор Пелевин. Ампир «В». — Эксмо, 2008. — 416 с. — 7 100 экз. — ISBN 978-5-699-19085-0.
  • 2009 — Виктор Пелевин. Empire «V». — Эксмо, 2009. — 448 с. — 8 000 экз. — ISBN 978-5-699-36990-4.
  • 2010 — Виктор Пелевин. Empire «V». — Эксмо, 2010. — 416 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-5-699-42420-7.
  • 2012 — Виктор Пелевин. Empire «V». — Эксмо, 2012. — 448 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-5-699-59375-0.

Зноскі

Спасылкі

правіць