Ex cathedra (даслоўна з лац. «з кафедры») — каталіцкі тэрмін, які абазначае вучэнне Папы Рымскага, якое ён прамаўляе афіцыйным чынам, выконваючы свае абавязкі настаўніка і пастыра ўсіх каталіцкіх хрысціян. Згодна з дагматам пра папскую непамыльнасць вучэнне па пытаннях веры і маральнасці, прамоўленае Папам ex cathedra, валодае беспамылковасцю (infallibilitas).

Кафедра Святога Пятра (сабор Святога Пятра)

У пераносным сэнсе выраз ex cathedra азначае «казаць павучальным тонам, аўтарытэтна, беспярэчна»[1][2][3].

Заўвагі

правіць
  1. Краткий словарь латинских слов, сокращений и выражений / Сост. В. Н. Купреянова, Н. М. Умнова. — 3-е изд, стереотип. — Новосибирск: Издательство «Наука» Сибирское отделение, 1975. — 115 с. — 60 000 экз.
  2. Pope Michael. 54 Years That Changed the Catholic Church: 1958-2012. — Christ the King Library, 2011-04-04. — 194 с. — ISBN 978-1-4564-9509-1.
  3. Ex Cathedra | Encyclopedia.com. www.encyclopedia.com. Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2017. Праверана 10 снежня 2020.

Літаратура

правіць