Fortune 1000 — спіс самых буйных кампаній ЗША па версіі амерыканскага часопіса «Fortune». У спіс уваходзяць 1000 самых вялікіх кампаній ЗША, ранжыраваных паводле ўзроўню прыбытку. Спіс паказвае найбольш буйных ігракоў, дазваляе ацаніць тэндэнцыі рынка.

Wal-Mart Stores быў нумарам 1 у спісе на працягу 2007—2011 гадоў, з перарывам у 2009 годзе, калі гэтую пазіцыю заняў ExxonMobil[1][2][3].

Год складання спісу Сукупная выручка, млрд $ Сукупны прыбытак, млрд $ № 1 у спісе Выручка, млн $ Прыбытак, млн $
2006 10 271 693 ExxonMobil 339 938 36 130
2007 11 187 865 Wal-Mart Stores 351 139 11 284
2008 11 975 724 Wal-Mart Stores 378 799 12 731

Fortune 500 правіць

Fortune 500 з’яўляецца падспісам Fortune 1000 і ўключае першыя 500 найбуйнейшых кампаній. Самы першы спіс Fortune 500 быў апублікаваны ў 1955 годзе і складаўся з кампаній, якія атрымалі прыбытак ад вытворчасці, здабычы вугалю ці электраэнергіі. У той жа час, часопіс «Fortune» публікаваў таксама спісы 50 найбуйнейшых камерцыйных банкаў, камунальных прадпрыемстваў, страхавых кампаній, кампаній рознічнага гандлю і транспартных кампаній.

Гл. таксама правіць

  • Fortune Global 500 — спіс найбуйнейшых глабальных карпарацый
  • FT Global 500 — спіс найбуйнейшых кампаній свету па іх рыначнай капіталізацыі
  • S&P 500 — біржавы індэкс, які адлюстроўвае капіталізацыю найбуйнейшых амерыканскіх кампаній
  • Forbes Global 2000
  • Business Week 1000
  • Forbes 2000 — спіс найбуйнейшых кампаній па версіі часопіса Forbes

Зноскі

  1. "Fortune 500 2008: Wal-Mart Stores - WMT" (html) [англійская]. Cable News Network. A Time Warner Company. Праверана 2009-07-09.
  2. "Fortune 500 2009: Top 1000 American Companies - Exxon Mobil - XOM - FORTUNE on CNNMoney.com" (html) [англійская]. Cable News Network. A Time Warner Company. Праверана 2009-07-09.
  3. "Fortune 500 2011: Top 500 American Companies". CNN [англійская].

Спасылкі правіць