Game Rankings
Game Rankings — англамоўны вэб-сайт пра камп'ютарныя гульні. Асноўнай яго функцыяй з’яўляецца адсочванне рэцэнзій на камп’ютарныя гульні з іншых сайтаў, і, пры дапамозе іх камбінавання, публікацыя сярэдняга рэйтынгу для кожнай гульні. Падобную сістэму выкарыстоўваюць сайты Metacritic, GameStats і Rotten Tomatoes.
Game Rankings | |
URL: | www.gamerankings.com |
---|---|
Камерцыйны: | Так |
Тып сайта: | Камп'ютарныя гульні |
Уладальнік: | CNET |
Аўтар: | Скот Бедард |
Пачатак працы: | 1999 |
Рэйтынгі публікуюцца ў выглядзе працэнтных адносін, заснаваных на ўсіх прынятых да разгляду ацэнках. Ацэнкі бяруцца з розных гульнявых сайтаў і часопісаў. Пры гэтым улічваюцца не ўсе выданні, а толькі найбольш вядомыя і аўтарытэтныя.
Па стане на кастрычнік 2008 г. база даных сайта ўтрымлівае больш 27 тыс. гульняў.[1]
Зноскі
- ↑ Game Rankings home page. Game Rankings. Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана - кастрычнік 2008.